ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Культурнай сталіцай года” ў 2025 годзе стане Іванава
Славянскі базар у Віцебску

Нацыянальная бібліятэка і прафесійнае развіццё педагогаў

Нацыянальная бібліятэка і прафесійнае развіццё педагогаў
Іншыя Навіны

У каворкінгу бібліятэкі адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў працоўнага навучання агульнаадукацыйных школ Першамайскага раёна г. Мінска.

У фармаце круглага стала педагогі абмеркавалі праблемы прафесійнай кампетэнтнасці ў пытаннях асобаснага развіцця і выхавання вучняў на ўроках працы, узнятыя кіраўніком аб’яднання Л.А. Паляшчук.

kovorking pedagogov_1.jpg

Спецыялісты аддзела бібліятэчнага абслугоўвання падабралі для ўдзельнікаў пасяджэння дакументы з фондаў бібліятэкі па ключавых тэмах мерапрыемства, расказалі, як скарыстацца, у тым ліку аддалена, інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі бібліятэкі для развіцця прафесійных ведаў і педагагічнага майстэрства, забеспячэння высокай якасці вучэбна-выхаваўчага працэсу.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае ўстановы адукацыі і іншыя арганізацыі да правядзення адукацыйных мерапрыемстваў з падборам літаратуры па тэме, прэзентацыяй інфармацыйна-бібліятэчных рэсурсаў і паслуг.

Па пытаннях арганізацыі мерапрыемстваў звяртацца па тэлефоне: (8 017) 293 29 04, 293 27 03; e-mail: obo@nlb.by, obo-head@nlb.by.

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчнага абслугоўвання.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам