ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сустрэча з адвакатам па тэме навін у пенсійным заканадаўстве
Супрацоўніцтва бібліятэк і тэатраў Санкт-Пецярбурга

Лекцыя-канцэрт “Перад вамі спяваем старадаўнім звычаем”

Лекцыя-канцэрт “Перад вамі спяваем старадаўнім звычаем”
Іншыя Навіны

Чарговая інтэрактыўная лекцыя-канцэрт Музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі “Перад вамі спяваем старадаўнім звычаем” адбылася 26 кастрычніка ў галерэі “Лабірынт”.

Яна была прысвечана музыцы Беларусі эпохі барока і класіцызму і прайшла з вялікім поспехам. У якасці ілюстрацый да лекцыі ў выкананні струннага квартэта, салістаў-вакалістаў і хору прагучала свецкая і духоўная музыка аўтараў XVII–XVIII стагоддзяў, а таксама творы сучасных беларускіх кампазітараў, створаныя ў рэчышчы працэсаў мастацкай рэцэпцыі нацыянальнай музычнай спадчыны.

Слухачы з вялікай цікавасцю ўспрымалі інфармацыю аб традыцыях музіцыравання ў XVII–XVIII стагоддзях на тэрыторыі нашай краіны, з захапленнем прымалі выкананне твораў, а таксама актыўна ўдзельнічалі ў практычным засваенні ўзораў вакальнай лірыкі.

Запрашаем усіх жадаючых на наступны канцэрт “Музыка беларускай сядзібы”, на якім прагучыць музыка беларускіх кампазітараў перыяду рамантызму. Слухачы змогуць развучыць творы і ўзяць удзел у выкананні. Сустрэча адбудзецца 30.11.2023 у 18.30.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам