Штомесячная сустрэча з адвакатам па тэме “Пенсійнае забеспячэнне і сацыяльная абарона: навіны ў пенсійным заканадаўстве” была арганізавана і праведзена 26 кастрычніка Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян.
З лекцыяй выступілі адвакат спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі г. Мінска “Прававая абарона” Наталля Пятроўна Кісель і адвакат спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі “Карпаратыўнае права і падаткі” Анастасія Міхайлаўна Прохарчык.
На сустрэчы былі падрабязна асветлены асноўныя пытанні датычна дзеючай сістэмы сацыяльнага забеспячэння грамадзян, у тым ліку пенсійнага: віды, памеры і ўмовы прызначэння пенсій; сістэма добраахвотнага назапашвальнага страхавання пенсіі з падтрымкай дзяржавы; умовы спынення працоўных дагавораў (кантрактаў) для працуючых пенсіянераў, а таксама пенсійнае забеспячэнне ваеннаслужачых.
У рамках мерапрыемства таксама экспануецца тэматычная выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.