ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выстаўка-аповед Наталлі Камінскай пра “асабістае”
У Тбілісі прэзентавана факсіміле “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”

Майстар-клас “Кніга ператварэнняў”

Майстар-клас “Кніга ператварэнняў”
Іншыя навіны

24 сакавіка ў музеі кнігі адбыўся майстар-клас “Кніга ператварэнняў”, прысвечаны святу Вялікадня.

У музеі ўдзельнікі заняткаў убачылі кнігі, якія здзівілі іх арыгінальнасцю формаў і дапамаглі знайсці свае рашэнні пры стварэнні ўласнай “чароўнай кнігі”. Тэматычна майстар-клас быў прысвечаны Вялікадню – найстаражытнейшаму і самаму важнаму хрысціянскаму святу. Дзеткі змясцілі ў кнігі сімвалы свята, якія могуць рухацца і змяняцца.

Наступны майстар-клас “Кніга ператварэнняў” адбудзецца 31 сакавіка (субота) а 14 гадзіне.

Тэлефоны для даведак і запісу на заняткі: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам