ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прайшла серыя мерапрыемстваў да 80-годдзя Брэсцкай абласной бібліятэкі
Юбілейны вечар да 115-годдзя з дня нараджэння Яна Скрыгана ў бібліятэцы № 3 імя У. Маякоўскага

“Мультчытайка” па казцы “Аліса ў краіне цудаў”

“Мультчытайка” па казцы “Аліса ў краіне цудаў”
Іншыя Навіны

28 лістапада ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі “Мультчытайка” па казцы Л. Кэрала “Аліса ў краіне цудаў”.

Дзеці з цікавасцю прачыталі ўрыўкі з казкі пра прыгоды маленькай дзяўчынкі Алісы ў краіне гаворачых жывёл і ажыўшых рэчаў. Вобразы незвычайных герояў, чароўнага Труса і ўсмешлівага Чэшырскага ката, сталі яшчэ больш зразумелыя пасля прагляду мультфільма.

Пасля знаёмства з персанажамі казкі дзеці з лёгкасцю адказалі на пытанні гульняў “Працягні выраз”, “Гульня слоў” і намалявалі героя, які спадабаўся больш за ўсіх.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам