ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
“Мультчытайка” па казцы “Аліса ў краіне цудаў”
Мерапрыемства да 75-годдзя агульнай Перамогі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Юбілейны вечар да 115-годдзя з дня нараджэння Яна Скрыгана ў бібліятэцы № 3 імя У. Маякоўскага

Юбілейны вечар да 115-годдзя з дня нараджэння Яна Скрыгана ў бібліятэцы № 3 імя У. Маякоўскага
Іншыя Навіны

Юбілейны вечар да 115-годдзя з дня нараджэння Яна Скрыгана адбыўся 28 лістапада ў бібліятэцы № 3 імя У. Маякоўскага г. Мінска.

Мерапрыемства да чарговай юбілейнай даты пісьменніка было арганізавана дачкой Яна Скрыгана Галінай Іванаўнай Скрыган. Як і кожныя 5 гадоў, імпрэза сабрала людзей, якія асабіста ведалі пісьменніка, былі знаёмы з сям’ёй Скрыганоў, а таксама даследчыкаў, захавальнікаў дакументальнай спадчыны выдатнага аўтара, творчасць якога працягвае жыць у выданнях, якія ўкладае яго дачка.

Вядучым імпрэзы выступіў Алег Вінярскі, акцёр і рэжысёр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Адкрыла мерапрыемства Галіна Іванаўна Скрыган расповедам пра яе бацьку. Яна ўзгадала яго захапленне да вырабу рэчаў сваімі рукамі і прадэманстравала прысутным нядаўна знойдзеную сярод дакументаў пісьменніка кніжачку, зробленую ім з газетных выразак і ўкладзеную ў пераплёт. Знаходка была перададзена ў фонд гісторыка-краязнаўчага музея “Бацькаўшчына” (а.г. Камень Капыльскага раёну). У тым ліку Галіна Іванаўна прэзентавала новую кнігу, выдадзеную спецыяльна да гэтага юбілею – “Фоталетапіс з хатняга архіва Яна Скрыгана” (2020). Сярод выступоўцаў былі пісьменнікі Уладзімір Ягоўдзік і Мікола Касцюкевіч.

На мерапрыемстве загадчыца інфармацыйна-аналітычнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Лаўрык прэзентавала праект “На хвалі часу, у плыні жыцця” і новы віртуальны раздзел, прысвечаны 115-годдзю з дня нараджэння Яна Скрыгана (1905–1992). Яна з радасцю падарыла Галіне Іванаўне № 11 часопіса “Маладосць” з артыкулам да юбілею яе бацькі ў рубрыцы праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

На вечары выступілі музейныя работнікі: Вольга Гулева, загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры; Наталля Мізон, загадчык Літаратурнага музея Петруся Броўкі, якія паведамілі пра дакументы Яна Скрыгана, што захоўваюцца ў фондах музеяў. Таксама пра экспазіцыю пісьменніка, якая прадстаўлена ў гісторыка-краязнаўчым музеі “Бацькаўшчына”, расказала дырэктар Дзяржаўнай установы адукацыі “Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Галіна Васілевіч.

Асаблівую атмасферу ўдзельнікам вечара падарылі музычныя кампазіцыі саліста гурта “Vuraj”, этнографа Сяргея Доўгушава. Прыгожа прагучала песня “Шэпчуцца явар з калінаю” дуэтам з Галінай Іванаўнай.

На жаль, многія выступоўцы, хто планаваў наведаць мерапрыемства, не змаглі прыехаць у сувязі з хваробай і цяжкай эпідэміялагічнай сітуацыяй.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам