ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Юбілейны вечар да 115-годдзя з дня нараджэння Яна Скрыгана ў бібліятэцы № 3 імя У. Маякоўскага
У Мінску адзначылі 115-годдзе Яна Скрыгана

Мерапрыемства да 75-годдзя агульнай Перамогі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Мерапрыемства да 75-годдзя агульнай Перамогі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
Іншыя Навіны

27 лістапада ў рамках візіту расійскай дэлегацыі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася дыскусія на тэму “Да 75-годдзя агульнай Перамогі. Роля расійскай і беларускай культуры ў захаванні гістарычнай памяці і процідзеянні фальсіфікацыі гісторыі”.

Госці мерапрыемства наведалі экспазіцыю музея, адкрыццё выставы Я.А. Халдзея і абмеркавалі асноўныя пытанні двухбаковых творчых праектаў беларускіх і расійскіх устаноў культуры.

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі выступіў з дакладам “Арганізацыя доступу шырокіх колаў карыстальнікаў да першакрыніц як эфектыўны сродак процідзеяння фальсіфікацыі гісторыі”, дзе распавёў пра шэраг мерапрыемстваў бібліятэкі да памятнай даты: стварэнні электронных інфармацыйных рэсурсаў, правядзенні выстаў, творчых сустрэч, навуковых мерапрыемстваў і інш. У іх рэалізацыі бібліятэка цесна супрацоўнічае з установамі гісторыі і культуры Беларусі і Расіі.

“З пераездам у новы будынак і атрыманнем новых тэхналагічных магчымасцей наша бібліятэка сумесна з калегамі з Нацыянальнага архіва, Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і іншымі ўстановамі пачала фарміраванне паўнатэкставых баз даных, якія змяшчаюць электронныя копіі дакументаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Атрыманы вопыт і назапашаная інфармацыя дазволілі нам у бягучым годзе – годзе святкавання 75-годдзя Перамогі – даць доступ карыстальнікам да буйных масіваў паўнатэкставай інфармацыі, якія ўключаюць многія, раней невядомыя або недаступныя для шырокага кола карыстальнікаў, матэрыялы”, – адзначыў Раман Сцяпанавіч.

Асаблівую ўвагу дакладчык надаў праекту па стварэнні сайта аб партызанскім і падпольным друку Беларусі, на рэалізацыю якога бібліятэка атрымала ў 2020 годзе грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне культуры.

Матульскі Р.С. падкрэсліў важнасць стварэння маштабнага інтэрнэт-рэсурсу “Падпольны і партызанскі друк Беларусі” для захавання гісторыі ўсенароднага подзвігу, а таксама для прадастаўлення адкрытага аддаленага доступу да дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – газетам, лістоўкам, рукапісным матэрыялам і насценгазетам ваеннага часу.

“Сайт налічвае каля 100 найменняў газет, больш за 1 000 выпускаў газет, парадку 150 лістовак і рукапісных матэрыялаў. Дзякуючы праекту чытач можа ўбачыць на ўласныя вочы бясспрэчныя сведчанні – гістарычныя дакументы – і прыняць у ім непасрэдны ўдзел, папоўніўшы калекцыю электроннымі копіямі дакументаў ваеннага перыяду з асабістых архіваў”, – адзначыў Раман Сцяпанавіч.

У рамках мерапрыемства генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі ўручыў генеральнаму дырэктару Расійскай Нацыянальнай бібліятэкі Аляксандру Паўлавічу Вяршыніну сертыфікат на калекцыю беларускіх выданняў, падрыхтаваную бібліятэкай у рамках праекта “Беларусь сегодня”. Лепшыя літаратурна-мастацкія, навуковыя, навукова-папулярныя выданні, энцыклапедыі, даведнікі і фотаальбомы аб нашай краіне папоўняць фонды галоўнай бібліятэкі Расіі ў найбліжэйшы час.

Панэльная дыскусія дэманструе ролю беларускай і расійскай культуры ў захаванні гістарычнай памяці і процідзеянні фальсіфікацыі гісторыі. Такія мерапрыемствы дазволяць аб’яднаць атрыманы вопыт і назапашаны масіў інфармацыі для выкарыстання гэтых ведаў паміж краінамі-суседзямі.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам