ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Мерапрыемства да 75-годдзя агульнай Перамогі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
“Маладняк”: Enfants terribles беларускай літаратуры

У Мінску адзначылі 115-годдзе Яна Скрыгана

У Мінску адзначылі 115-годдзе Яна Скрыгана
Іншыя Навіны

У суботу, 28 лістапада, мінская бібліятэка імя Маякоўскага прымала гасцей, якія сабраліся на вечар, прысвечаны 115-годдзю з дня нараджэння пісьменніка Яна Скрыгана.

Вядомы беларускі пісьменнік, паэт, навеліст, нарысіст, публіцыст і крытык нарадзіўся 16 лістапада 1905 года на Капыльшчыне. Быў двойчы рэпрэсаваны, высланы ў Сібір.

Пасля рэабілітацыі ў 1954 годзе Ян Скрыган працаваў рэдактарам у Дзяржвыдавецтве БССР, літкансультантам Саюза пісьменнікаў, рэдактарам і намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Полымя”. Як добры знаўца мовы быў запрошаны галоўным рэдактарам выдавецтва “Беларуская савецкая энцыклапедыя” Петрусём Броўкам на пасаду загадчыка літаратурна-кантрольнай рэдакцыі.

Вечарыну пачаў лідар гурта “Vuraj” Сяржук Доўгушаў, выканаўшы некалькі музычных замалёвак.

Сяржук Доўгушаў.jpg
Сяржук Доўгушаў

Вядучы імпрэзы, вядомы акцёр і рэжысёр Алег Вінярскі, першае слова аддаў дачцэ пісьменніка Галіне Іванаўне Скрыган. Яна прыгадвала жыццё падчас ссылак бацькі ва Узбекістане і Эстоніі, дэманстравала кніжкі, зробленыя асабіста бацькам (яна зусім нядаўна іх знайшла). Таксама Галіна Іванаўна прэзентавала кнігу фоталетапісу з хатняга архіва пісьменніка, якая выйшла сёлета ў выдавецтве “Кнігабор”. У дыхтоўнае выданне ўвайшлі некалькі соцень фатаграфій з архіва Яна Скрыгана, а таксама пазнейшыя яго сямейныя фотаздымкі, многія з іх ніколі раней не публікаваліся.

Галіна Скрыган.jpg
Галіна Скрыган

Пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік падзяліўся сваімі ўражаннямі ад твораў Скрыгана. Ён распавёў пра сваё сяброўства з пісьменнікам і падарыў Галіне Скрыган сваю новую кнігу “Вочы Зямлі”, якая вышла з друку літаральна днямі.

Уладзімір Ягоўдзік.jpg
Уладзімір Ягоўдзік

Супрацоўніца Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Вольга Гулева распавяла пра экспазіцыю, прысвечаную Яну Скрыгану і яго сучаснікам, а таксама прачытала вытрымкі з розных яго твораў.

Вольга Гулева.jpg
Вольга Гулева

Вядучы Алег Вінярскі паміж выступамі таксама чытаў творы пісьменніка. Сярод іншага ён прачытаў урыўкі з яго дзённіка, прысвечаныя вядомым асобам, з якімі сустракаўся і працаваў Ян Скрыган.

Алег Вінярскі.jpg
Алег Вінярскі

Таццяна Лаўрык, якая працуе у Нацыянальный бібліятэцы Беларусі, выказала словы вялікай падзякі Галіне Іванаўне за захаванне асабістых рэчаў пісьменніка. Яна паказала віртуальную экспазіцыю, якая прысвечана Скрыгану і яго сучаснікам, і падарыла свежы нумар часопіса “Маладосць” з артыкулам аб 115-годдзі паэта.

Таццяна Лаўрык.jpg
Таццяна Лаўрык

Сябра сям'і Скрыгана Алеся Манько ўспамінала аб той ролі, якую адыграў пісьменнік у яе стаўленні як беларускі і як чалавека ўвогуле.

Алеся Манько.jpg
Алеся Манько

Таксама на вечарыне выступіла і дырэктар школы з аграгарадка Камень Галіна Васілевіч, якая распавяла пра школьны музей вядомага суайчынніка, прыгадала, як збіралася экспазіцыя, як настаўнікі разам з вучнямі сваімі рукамі рабілі макет хаты пісьменніка. Таксама яна выказала шчырыя словы падзякі дачцэ паэта за вельмі значны ўнёсак у музей і паказала, як ён цяпер выглядае.

Галіна Васілевіч.jpg
Галіна Васілевіч

Вечар, напоўнены настроем, які стварыў Сяржук Доўгушаў сваім фальклорным міні-канцэртам, прайшоў вельмі па-хатняму, утульна і шчыра.

Сяржук Доўгушаў-1.jpg

Крыніца: Новы час

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам