ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр
Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Іншыя навіны

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Старшакласнікі ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” азнаёміліся з бібліяграфіяй аб воінах-інтэрнацыяналістах, адлюстраванай у сістэматычнай картатэцы артыкулаў, даведаліся, як заказаць у электронным каталогу літаратуру аб Вялікай Айчыннай вайне і дзе атрымаць кнігі. На падставе фотаархіва яны пагарталі старонкі гераічнай біяграфіі Мамадалі Тапвалдыева, грамадзяніна Узбекістана “... За асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі” ўдастоенага звання Героя Савецкага Саюза. Практычная частка ўключала працу з даведачнымі выданнямі аб казахстанцах, смалянах, кіргізах, азербайджанцах, армянах, узбеках, якія ўнеслі значны ўклад у вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Навучэнцы 11 класа ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” папрацавалі з картачнай і электроннай бібліяграфіяй, пазнаёміліся з творамі прозы і паэзіі, прысвечанымі Брэскай крэпасці і яе абаронцам. Старшакласнікі прачыталі і абмеркавалі змест газетных артыкулаў пра герояў цытадэлі, праслухалі “Довоенный вальс” (музыка П. Аеданіцкага, словы Ф. Лаўбе) і ўрывак з твора Б. Васільева “В списках не значился”. Вершы чыталі Ганна Севярынец “Герою Брэсцкай цытадэлі” (Н. Загорская, часопіс “Работніца і сялянка”, 1976, № 1) і Уладзіслаў Белабровік “Героям цитадели над Бугом” (А. Раманаў, альманах “Брэст”, 1958, вып. 1).

Вучні 6 класа ДУА “Сярэдняя школа № 62 г. Мінска” асвойвалі асаблівасці пошуку біяграфій нашых абаронцаў у даведачнай літаратуры пра герояў Вялікай Айчыннай вайны. Асобна хочацца адзначыць і падзякаваць за ўважлівасць і дысцыплінаванасць гэтай групе дзяцей. У дадзеным выпадку поспех заняткаў забяспечвала зладжаная праца групы, колькасцю больш за 50 чалавек. Актыўны ўдзел у правядзенні бібліяграфічнага ўрока прынялі Арцём Грыцук, Аляксандр Слінько, Барыс Левін, Канстанцін Чымбур. Хлопчыкі забяспечвалі транспарціроўку кніг паміж удзельнікамі шматлікай групы і дэманстрацыю ілюстрацыйнага матэрыялу.


Усе групы патрыётаў пазнаёміліся з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, даведаліся аб правілах запісу і магчымасцях выкарыстання інфармацыйнага патэнцыялу, пошуку і заказу літаратуры аб Вялікай Айчыннай вайне.

Асобныя словы падзякі выказваем аддзелу галерэйна-выставачнай дзейнасці за змястоўныя экспазіцыі “Мова ваеннай ілюстрацыі” і “Аўтографы мужнасці”, якія візуальна дапаўняюць інфармацыйны складнік кожнага бібліяграфічнага ўрока з дапамогай агітацыйных і сатырычных плакатаў, раздзелаў “У кішэні салдацкай гімнасцёркі” (кнігі кішэннага фармату), “Ловім радасныя весткі пра перамогу на франтах” (партызанская ілюстрацыя), “Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці”.


Цыкл заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, прымеркаваны да 80-годдзя Вялікай Перамогі, уключае наступныя бібліяграфічныя ўрокі: “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны”, “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, “Брэсцкая крэпасць-герой”, “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў”, “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева”.

Заказаць поўны цыкл або асобныя заняткі можна па тэлефонах: (8 017) 293 27 40(8 029) 198 41 83; e-mail: polunchenkoolga@yandex.by.

Матэрыял пададзены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам