ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя кнігі пра Брэсцкую крэпасць
Часопіс “Бібліятэчны свет” адзначыў сваё 20-годдзе!

Прэзентацыя кнігі пра нацысцкі генацыд у Беларусі

Прэзентацыя кнігі пра нацысцкі генацыд у Беларусі
Іншыя навіны

21 верасня ў бібліятэцы пісьменніца Аніка Вальку прадставіць сваю кнігу «Піянеры і партызаны: вусная гісторыя нацысцкага генацыду ў Беларусі» («Pioneers and Partisans: An Oral History of Nazi Genocide in Belorussia»).


Кніга выйшла летась у выдавецтве Oxford University Press. Гэта расказ пра страшныя людскія лёсы, даследаванне таго, як першае пакаленне савецкіх яўрэяў выпрабавала на сабе нацыянал-сацыялісцкі генацыд, як тыя, хто перажыў жахлівую трагедыю, успамінаюць пра гэта ў новым сацыяльным кантэксце, гэта разважанні пра тое, як важна сёння захаваць памяць пра Другую сусветную вайну і Халакост і перадаць яе будучым пакаленням.

Аўтарка раскажа, як працавала над кнігай, збірала і сістэматызавала велізарны фактычны матэрыял, на працягу многіх гадоў праводзячы інтэрв'ю з тымі, хто выжыў, адкажа на пытанні гасцей сустрэчы.

Аніка Вальку – гісторык, дацэнт універсітэта імя Вашынгтона ў Сент-Луісе (ЗША). Галіна яе навуковых інтарэсаў – гісторыя і памяць пра Другую сусветную вайну, Халакост і нацысцкі генацыд, гендарныя і ўзроставыя аспекты выжывання ў экстрэмальнай сітуацыі, міграцыя, метадалогія вуснай гісторыі.

Арганізатары мерапрыемства – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь.

Прэзентацыя пачнецца а 17-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (3-ці паверх, пам. 346).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by  

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам