ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя часопіса “Артэфакт”
ХІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

Прэзентацыя кнігі

Прэзентацыя кнігі
Іншыя навіны

3 снежня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі “Светлый мир Натальи Бажановой”.


Кніга адкрывае серыю “Российские ученые-международники”, якая распавядае пра жыццё і творчасць расійскіх навукоўцаў, якія ўнеслі ўклад у вывучэнне сусветнай палітыкі і эканомікі, міжнародных адносін, міжнароднага права, цывілізацый, культур, этнасаў.

Выданне выпушчана ў дзвюх кнігах і ўтрымлівае шматлікія дакументы і матэрыялы па навуковай, публіцыстычнай, педагагічнай, грамадска-палітычнай дзейнасці Наталлі Бажанавай, поўны пералік навуковых публікацый, рэцэнзіі і водгукі на яе працы, адрасаваныя ёй лісты, успаміны калег і сяброў, спачуванні. Кніга ілюстравана фотаздымкамі, у тым ліку з сямейнага архіва Бажанавых.

Наталля Бажанава была доктарам эканамічных навук, членам шэрагу міжнародных акадэмій, галоўным навуковым супрацоўнікам Інстытута ўсходазнаўства Расійскай акадэміі навук, расійскім палітолагам, гісторыкам, публіцыстам, педагогам, дыпламатам.

Н. Бажанава – аўтар звыш двух дзясяткаў навуковых манаграфій, прысвечаных праблемам розных краін і рэгіёнаў. Пяру Бажанавай належыць таксама больш за 400 артыкулаў у навуковай і агульнай перыёдыцы Расіі, Кітая, ЗША, Японіі, Паўднёвай Карэі, Германіі, Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Італіі, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Тайваня, Сірыі, Ірана, Іспаніі, Югаславіі, Ізраіля і іншых дзяржаў. Некаторыя з прац удастоены міжнародных прэмій.

Падчас прэзентацыі кнігі “Светлый мир Натальи Бажановой” былі перададзены ў дар Нацыянальнай бібліятэцы.

Арганізатары мерапрыемства – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Аналітычны цэнтр EcooM.

 

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам