ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Хто на мора, хто на дачу, а мастак – на пленэр
“Рукамі <s>не</s> ЧАПАЦЬ!”: вопыты, эксперыменты і незвычайныя экспанаты

Прэзентацыя першага тома Збору твораў М. Улашчыка

Прэзентацыя  першага тома Збору твораў М. Улашчыка
Іншыя навіны

28 сакавіка адбудзецца прэзентацыя выдання Мікалая Улашчыка “Збор твораў у 3 х тамах. Том 1. Працы па археаграфіі і крыніцазнаўству”.


Мікалай Улашчык (1906–1986) – гісторык, археограф, крыніцазнавец, перакладчык і пісьменнік, які па праву займае пачэснае месца сярод беларускіх гісторыкаў XX стагоддзя. Яго імя вядома далёка за межамі Беларусі – да навуковых прац М. Улашчыка звяртаюцца вучоныя многіх краін. А звяртацца ёсць да чаго – спадчына сапраўды ўнушальная! Чатыры навуковыя манаграфіі і яшчэ адна няскончаная, мемуары, гісторыка-этнаграфічны нарыс пра родную вёску, шматлікія артыкулы, рэцэнзіі – усяго каля трох тысяч старонак тэксту завяшчаў вучоны будучым пакаленням.

Падрыхтоўка да выпуску збору твораў М. Улашчыка вялася шмат гадоў. Нарэшце, напачатку 2017 года ў выдавецтве “Інбелкульт” пабачыў свет першы том. У яго ўвайшлі манаграфіі “Нарысы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі феадальнага перыяду” і “Уводзіны ў вывучэнне беларуска-літоўскага летапісання”, артыкулы, рэцэнзіі і прадмовы да публікацый на адпаведную тэматыку, а таксама пасмяротныя выданні, якія планаваліся як працяг распачатай тэматычнай серыі. Большасць твораў М. Улашчыка ў арыгінале напісаны па-руску, частка – па-беларуску і некалькі па-польску. Дадзенае выданне збору твораў па-беларуску сімвалічна вяртае спадчыну гісторыка на Радзіму і робіць яе даступнай шырокаму кругу чытачу.

Пачатак мерапрыемства а 16-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346, 3-ці паверх).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 79 80, 293 27 56, 266 37 37.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам