ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Аб’яўлены прыём матэрыялаў у 16-ты выпуск навуковага зборніка “Бібліятэчны веснік”
15–21 студзеня 1944 года. 33 тыдні да Вызвалення

Рэстаўрацыя кнігі з “сакрэтам” 1904 г. выпуску, атрыманай бібліятэкай у дар

Рэстаўрацыя кнігі з “сакрэтам” 1904 г. выпуску, атрыманай бібліятэкай у дар
Іншыя Навіны

Нацыянальная бібліятэка пры рэтраспектыўным камплектаванні фонду атрымлівае ў дар кнігі даваеннага перыяду выпуску, якія часта знаходзяцца ў вельмі дрэнным фізічным стане. Перад тым, як прадставіць гэтыя кнігі нашым чытачам, іх трэба адрэстаўрыраваць.

Прыклад рэстаўрацыі кнігі, атрыманай бібліятэкай у дар: Дополнения к курсу алгебры, требуемые программами конкурсных экзаменов. Шмулевич П.К., С.-Петербург 1904 г.

1-Restauracyja_1904.jpg

Кніга, якая паступіла да нас, мела значныя сляды бытавання: шматлікія паметы, была моцна забруджаная, найбольш быў пашкоджаны пераплёт (карашок адсутнічаў, меў страты кардону, папяровае крыццё старонак было моцна сцёрта, мела вялікія страты). Цікавай асаблівасцю дадзенай кнігі было ўлажэнне лістоў паперы (з пячаткамі і цісненнем) у спецыяльна расслоеную для гэтых мэт пярэднюю кардонную старонку пераплётнай крышкі.

2-Restauracyja_1904.jpg

3-Restauracyja_1904.jpg

Лісты кнігі былі хімічна ачышчаны (з папярэднім замацаваннем пячатак і памет), выпрастаны, адноўлены іх страты, блок быў перашыты на шнуры па схеме арыгінала, выраблена новая пераплётная крышка, візуальна падобная да аўтэнтычнай. Для ўложаных лістоў была выраблена спецыяльная кішэня, якая была прымацавана да задняга форзаца. У хуткім часе кніга будзе даступная чытачам.

5-Restauracyja_1904.jpg

Нацыянальная бібліятэка Беларусі аказвае паслугі па рэстаўрацыі кніг рознай складанасці.

Матэрыял пададзены аддзелам рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам