ГалоўнаяНавіныПраект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”
Рэстаўрацыя кнігі з “сакрэтам” 1904 г. выпуску, атрыманай бібліятэкай у дар
Наколькі часта беларусы чытаюць кнігі – адказ у эфіры “РТР-Беларусь”

15–21 студзеня 1944 года. 33 тыдні да Вызвалення

15–21 студзеня 1944 года. 33 тыдні да Вызвалення
Іншыя Навіны

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Мазыр і Калінкавічы – вызвалены. Трафеі Чырвонай арміі. 20 гадоў з дня смерці У.І. Леніна. Запалкавая фабрыка “Везувій”. Аднаўленне адукацыі.

15 студзеня. “Командир Полесского партизанского соединения И.Д. Ветров и командир Пинского партизанского соединения В.З. Корж согласовали план боевых действий по оказанию помощи наступающим войскам Белорусского фронта”.

1_Partizanskoe orudie v otryade.jpg
Партызанская гармата ў атрадзе імя А.В. Суворава брыгады імя В.М. Молатава Пінскага злучэння. Беларусь, 1943 г.
Фота з рэсурсу “Вобразы вайны”.
З фондаў мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”

17 студзеня. “Войска Ленинградского фронта прорвали главную полосу обороны противника. Германское командование начало отвод своих войск”.

2_Boytsy.jpg
Байцы падраздзялення камандзіра Фёдарава вядуць бой падчас прарыву блакады Ленінграда.
Фота з рэсурсу “Вобразы вайны”

18 студзеня. Указам Прэзідыума Вярхоўнай Рады СССР 320 партызан Віцебскай вобласці ўзнагароджаны медалямі.

20 студзеня. “Советские войска освободили г. Новгород”.

(“1418 дней Великой Отечественной войны”, Минск, 2005, с. 287–288.)

Галоўная навіна газеты “Савецкая Беларусь”, якая выйшла 17 студзеня (№ 7) – вызваленне абласнога цэнтра Мазыр і чыгуначнага вузла Калінкавічы.

1_Zaglavie_Osv Mozyr_SB_N 7.jpg

У Загадзе Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І. Сталіна генералу арміі К. Ракасоўскага былі названы камандныя войскі, якія найбольш вызначыліся, а злучэнні і часці – прадстаўлены да прысваення ганаровых найменняў “Мазырскіх” і “Калінкавіцкіх”; войскам была абвешчана падзяка. У Маскве ў гонар гэтай падзеі быў дадзены салют.

Ніжэй у гэтай жа калонцы пералічаны страты саперніка і трафеі войскаў 1-га Украінскага фронту за перыяд наступлення з 24 снежня 1943 г. па 13 студзеня 1944 г. Сярод страт – 2 204 танка, 1 174 гарматы, 17 чыгуначных эшалонаў, 27 складоў з боепрыпасамі, узбраеннем і харчовымі прадуктамі, каля 100 000 забітымі. Сярод трафеяў – 316 танкаў, 902 гарматы, 3 эшалоны з грузамі, 230 складоў, 3 662 каня. Таксама было ўзята больш за 7 000 палонных. У аператыўнай зводцы за 15 і 16 студзеня названа страта сапернікам у выніку паветраных баёў і агню зенітнай артылерыі 42 і 60 самалётаў адпаведна.

У газетах, якія выйшлі 21 студзеня, на першых палосах размясцілі матэрыялы, звязаныя з У.І. Леніным: “Бяссмертны вобраз Леніна” (“За Радзіму” (№ 21); “Справа Леніна – бяссмертна” (“Сталінец”, № 5; “20 год без Леніна па ленінскім шляху”, “Из клятвы товарища Сталина” з вытрымкамі з клятвы, якую І. Сталін вымавіў перад народам 26 студзеня 1924 г. на Другім Усесаюзным з’ездзе саветаў (“Калгаснік Копыльшчыны”, № 4) і інш.

2_Lenin_Risunok_Za Radzimu_N 21.jpg
“За Радзіму” (№ 21, c. 1)

Уладзімір Ільіч Ленін (22 красавіка 1870 – 21 студзеня 1924) – выбітны дзяржаўны дзеяч, адзін з лідараў сусветнага камуністычнага руху, рэвалюцыянер, тэарэтык і практык рэвалюцыйнага грамадскага руху, які прывёў да стварэння першай у свеце сацыялістычнай дзяржавы і аказаў каласальны ўплыў на сусветныя сацыяльныя працэсы.

Аднаўлялі сваю працу ўсё новыя і новыя прадпрыемствы.

На Навабеліцкай запалкавай фабрыцы (з адпаведнай назвай “Везувій”), вядомай у даваенны час і за межамі БССР, у пачатку студзеня 1944 г. была выпушчана першая партыя запалак. Цяпер востра паўстала пытанне аб аднаўленні і іншай прадукцыі ўсяго фанерна-запалкавага камбіната.

Цікавы факт! У дні адступлення “на территории фабрики было закопано 465 банок фосфора – дефицитного сырья для производства спичек”. Ведаў пра гэта стары кадравы рабочы Дабравольскі, які, нягледзячы на жорсткія допыты і турму, захаваў таямніцу ад немцаў. Калі раён быў вызвалены, ён паказаў месцы захоўвання нашым уладам (“Савецкая Беларусь”, № 7, с. 2).

3_vezuviy.jpg
Пачкі запалак фабрыкі “Везувій”. Фота з адкрытых крыніц

Запалкавая фабрыка “Везувій” была заснавана ў Новай Беліцы – прадмесці Гомеля – у 1879 г. На яе базе ў 1932 г. стварылі камбінат па дрэваапрацоўцы, які выпускаў мэблю, паркет, вазы. У яго складзе была электрастанцыя, рамонтна-механічная майстэрня, паравыя сушылкі. Да 1934 г. былі пабудаваны пасёлак для працоўнага калектыву, які налічвае каля тысячы чалавек, два інтэрната, сталовая; адкрыта фабрычна-завадское вучылішча для падрыхтоўкі кадраў. У 1941 г. перад вайной на камбінаце пачалі выпускаць лыжы – для самалётаў, ваенізаванага абозу, скрынь для снарадаў. З пачаткам вайны сотні рабочых сышлі на фронт, прадпрыемства эвакуіравалася ў Сталінград. Пасля вызвалення Гомеля (26 лістапада 1943 г.) камбінат пачаў адраджацца. Расчыстка яго тэрыторыі, будаўніцтва цэхаў і ўстаноўка абсталявання, якое вярнулася са Сталінграда, ішлі амаль паралельна з вырабам піламатэрыялаў і гэтак неабходных аконных блокаў, школьных парт. Цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Гомельдрэў” – адно з вядучых у Рэспубліцы Беларусь прадпрыемстваў па вытворчасці мэблі.
Навабеліцкі раён горада Гомеля быў утвораны ў 1940 г.

У Рэчыцы аднаўляла сваю працу разбураная немцамі цагельня “Дняпроўскі цаглянік”, які да 25-годдзя БССР запусціў ганчарны цэх па выпуску посуду і ўжо перадаў у крамы міскі, графіны, талеркі, кубкі (“Савецкая Беларусь”, № 8, с. 2).

Пад рубрыкай “Дадатковыя крыніцы харчавання” былі аб’яднаны рэпартажы аб дзейнасці арцелі і брыгад рыбакоў у Лоеве, Свяцілавічах і Стрэшыне (“Савецкая Беларусь”, № 7, с. 2).

У рубрыцы “У школах і тэхнікумах” – сабраны матэрыялы аб сферы адукацыі (“Савецкая Беларусь”, № 7, с. 2). Першы з іх – аб аднаўленні пасля двухгадовага перапынку навучальных заняткаў у Гомельскім чыгуначным тэхнікуме:

3_Gomelski technikum_SB_ N 7.jpg
“Савецкая Беларусь”, № 7, с. 2

У другім матэрыяле гаварылася аб тым, што ва ўсіх вызваленых раёнах запланавана правесці нарады настаўнікаў для абмеркавання пытанняў адукацыі, аднаўлення школ і дзіцячых устаноў, міжнароднага становішча і вывучэння кнігі таварыша Сталіна “О великой Отечественной войне [Советского Союза]” (“Савецкая Беларусь”, № 7, с. 2).

5_Stalin_O VOv_Soderz2.jpg
Сталин, И.В. О Великой Отечественной войне Советского Союза. Кніга з фонду НББ

6_Stalin o VOv.jpg
Сталин, И.В. О Великой Отечественной войне Советского Союза. 296 с. Кніга з фонду НББ

Таксама ў гэтыя раёны паступіла “740 асобнікаў праграм для сярэдніх школ і 78 тысяч падручнікаў для ўсіх класаў. У бліжэйшы час школы атрымаюць на 239 тысяч рублёў наглядных дапаможнікаў” (“Савецкая Беларусь”, № 7, с. 2). У наступным выпуску газеты гаварылася:

4_Bragin_SB_N 8.jpg
“Савецкая Беларусь”, № 8, с. 2

У газеце “Віцебскі рабочы” (№ 5, с. 2) быў апублікаваны вялікі артыкул кіраўніка Віцебскага абласнога ўпраўлення адукацыі.

У гады вайны ва ўсіх галінах гаспадарання бракавала спецыялістаў. Таму многія актуальныя тэмы асвятляліся не толькі на старонках кніг невялікага фармату, але і на газетных палосах. Так, у газеце “За Радзіму” (№ 20, с. 2) змешчаны артыкул аб захворванні коней на каросту і канкрэтных мерах па барацьбе з ёю. У фондзе Нацыянальнай бібліятэкі захоўваецца некалькі дзясяткаў кніг аб доглядзе коней: у баі і паходзе, пры падрыхтоўцы да сельскагаспадарчых работ і розных хваробах.

Перамога вялікімі і малымі крокамі няўхільна набліжалася. У газеце “Віцебскі рабочы” (№ 5, с. 4) быў дадзены вось такі малюнак на гэту тэму:

5_Otkrytka_VR_N 4.jpg

У адказ на дзеянні нашых войскаў “благодарные за освобождение от немецкой неволи трудящиеся района всеми силами помогают своей родной Красной Армии громить ненавистного врага. Селяне сдают в фонд обороны хлеб и другие продукты питания, которые всякими способами прятали от немецких [войск]” – гэту нататку з назвай “Своей родной Красной Армии” даслаў у газету “Савецкая Беларусь” (№ 8, с. 2) карэспандэнт з Уваравічаў. Працяг нататкі – ніжэй:

6_Kolchozniki_SB_N 8.jpg

Уваравічы – гарадскі пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Уваравіцкага сельсавета.

Да вызвалення заставалася яшчэ 32 тыдні…

Матэрыял падрыхтаваны Л.Г. Тупчыенка-Кадыравай,
кандыдатам гістарычных навук, галоўным бібліёграфам
інфармацыйна-аналітычнага аддзела.

К р ы н і ц ы

Газеты*

Поўныя нумары газет даступныя па спасылках.

  1. Віцебскі рабочы : орган Віцебскага Абласнога і Гарадскога Камітэтаў КП(б)Б, Абласнога і Гарадскога Саветаў Дэпутатаў Працоўных, 1944, № 5.
  2. За Радзіму : орган Магілёўскага абласнога і гарадскога КП Беларусі і абласнога і гарадскога Савета дэпутатаў працоўных, 1944, № 20.
  3. За Радзіму, 1944, № 21.
  4. Калгаснік Копыльшчыны : орган Капыльскага райкома КП Беларусі і раённага Савета дэпутатаў працоўных, 1944, № 4.
  5. Савецкая Беларусь : орган ЦК КП(б) Беларусі, Саўнаркома і Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, 1944, № 7.
  6. Савецкая Беларусь, 1944, № 8.
  7. Сталінец : орган Грэскага райкома КП Беларусі і раённага Савета дэпутатаў працоўных, 1944, № 4.
  8. Сталінец, 1944, № 5.

*Назвы газет дадзены ў адпаведнасці з сучаснай арфаграфіяй.

Кнігі

  1. Сталин, И. В. О Великой Отечественной войне Советского Союза / И. Сталин. – Изд. 3-е. – М. : ОГИЗ, Гос. изд-во полит. лит., 1943. – 98, [1] с. :
  2. Сталин, И. В. О Великой Отечественной войне Советского Союза : [Доклады, речи, выступления и приказы]. – Изд. 3-е. – М. : Госполитиздат, 1943. – 296 с.;  1 вкл. л. портр.
  3. 1418 дней Великой Отечественной войны : хронология событий : хронология событий : [солдату Великой Отечественной посвящается / сост. Е. В. Малашевич ; науч. ред.: Е. И. Барановский, Г. И. Баркун ; фото: В. В. Харченко]. – Минск : Мастац. літ., 2014. – 421, [1] с.

Плакат

Гречкин, П. Ф. Мы возродим тебя, родной Сталинград! [Изоматериал] : 1917—1947 : «Я знаю  город будет, Я знаю  саду цвесть, Когда такие люди В стране советской есть!» (В. Маяковский) : [плакат] / художник П. Ф. Гречкин. – Сталинград : Сталинград. книгоиздательство, 1947 (Тип. Обл. упр. издательств и полиграфии). – 1 л.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам