21 чэрвеня ў мемарыяльным комплексе “Баявы шлях гвардзейцаў” прайшоў мітынг-рэквіем да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, прадстаўнікі адміністрацыі Першамайскага раёна, ветэраны вайны, прадстаўнікі працоўных калектываў.
Ушанавалі памяць загінуўшых і выказалі бязмежную падзяку ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – прадстаўнікі пярвічнай арганізацыі РГА “Белая Русь” і пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.
Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа – адна з самых сумных дат, якая нагадвае пра найвялікшую трагедыю і адначасова пра подзвіг, мужнасць і стойкасць нашага народа, гісторыю нашай краіны.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.