ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Схіляем галовы перад святым подзвігам
Шануем памяць і памятаем вялікі подзвіг

Мы памятаем. Хвіліна маўчання ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Мы памятаем. Хвіліна маўчання ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Іншыя Навіны

22 чэрвеня, Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, нагадвае нам пра загінуўшых у баях, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нястачы. Мы смуткуем па ўсіх, хто цаной свайго жыцця выканаў святы абавязак, абараняючы ў тыя суровыя гады нашу Айчыну.

Сёння а 12-й гадзіне супрацоўнікі і наведвальнікі ўстановы ўшанавалі памяць кожнага, хто аддаў жыццё ў імя міру на нашай зямлі.

На тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны фашысты стварылі больш за 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей. У гэтым трагічным спісе – Трасцянец, Хатынь, Азарычы, Чырвоны Бераг, Дальва, Мінскае гета. Па няпоўных даных, толькі ў лагерах на тэрыторыі Беларусі загінулі каля 1,5 млн чалавек. На тэрыторыі краіны знішчана больш за 9 тыс. населеных пунктаў. Усяго Беларусь страціла кожнага трэцяга свайго жыхара. Памяць пра іх будзе жыць вечна.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам