ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Генацыд: трагічныя старонкі гісторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Мы памятаем. Хвіліна маўчання ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Схіляем галовы перад святым подзвігам

Схіляем галовы перад святым подзвігам
Іншыя Навіны

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа па ўсёй краіне праходзяць патрыятычныя мерапрыемствы памяці. 22 чэрвеня мы ўспамінаем тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінуўшых ад рук фашыстаў і памерлых у тыле ад голаду і нястачы.

Каля брацкага пахавання з манументам “Журботная маці” адбыўся тэатралізаваны мітынг-рэквіем, прымеркаваны да памятнай даты. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел міністр культуры Анатоль Маркевіч, супрацоўнікі апарату Міністэрства культуры, кіраўнікі і работнікі ўстаноў культуры. Ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак удзельнічалі і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

4-Uskladannie_kvietak-23.jpg

У гэты памятны дзень супрацоўнікі галоўнай бібліятэкі краіны ўсклалі кветкі і да Вечнага агню на плошчы Перамогі ў Мінску.

Удзячныя нашчадкі ніколі не забудуць мужнасць народа і яго волю да перамогі, якія дапамаглі пераадолець усе нягоды жорсткай вайны і вярнуць мірнае неба нашай Радзіме.

Будзем памятаць заўсёды.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Сфарміравана праграма ХІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”

7 Чэр 2024

Як бібліятэкі ўзаемадзейнічаюць са сферай адукацыі і інтэгруюць лічбавы кантэнт у школьную або праграму ВНУ, як вырашаюцца праблемы вэб-архівавання рэсурсаў? Стварэнне электроннай бібліятэкі, асаблівасці ўкаранення штучнага інтэлекту, – гэтыя і іншыя пытанні будуць абмяркоўвацца на гэтай сустрэчы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чацвёртая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

7 Чэр 2024

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў экспануецца заключная частка выхаваўча-патрыятычнага цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”, які звяртаецца да хронікі падзей і да ўвекавечання памяці аб героях-удзельніках.

Кніжныя выстаўкі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам