ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Помнім боль і страты твае, Беларусь…”: экскурсія да Дня абаронцаў Айчыны
Сумесны музейны праект “Ураджай друкаванага слова”

Святочны канцэрт да Дня абаронцаў Айчыны

Святочны канцэрт да Дня абаронцаў Айчыны
Іншыя Навіны

23 лютага ў бібліятэцы адбылася канцэртна-віншавальная праграма “Здравия желаем!”, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава павіншавала мужчын са святам і пажадала ім новых поспехаў і дасягненняў, увагі, любві і клопату з боку родных і блізкіх!

5-Kancert-23l.jpg

Святочны настрой супрацоўнікам падарылі калектыў “Пластычная гімнастыка” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Арт” (кіраўнік Венера Неўмяржыцкая), салістка духавога аркестра ГУУС Мінгарвыканкама Вольга Змуршчык, шоу-балет “Феерыя” і люстраное шоу.

Незвычайныя творчыя нумары зарадзілі гледачоў энергіяй і пазітывам, і кожнае выступленне суправаджалася гучнымі апладысментамі.

Дарагія мужчыны! Жадаем вам моцнага здароўя, стойкасці духу і поспехаў у справах. Шчасця і дабрабыту! Са святам!

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Сфарміравана праграма ХІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”

7 Чэр 2024

Як бібліятэкі ўзаемадзейнічаюць са сферай адукацыі і інтэгруюць лічбавы кантэнт у школьную або праграму ВНУ, як вырашаюцца праблемы вэб-архівавання рэсурсаў? Стварэнне электроннай бібліятэкі, асаблівасці ўкаранення штучнага інтэлекту, – гэтыя і іншыя пытанні будуць абмяркоўвацца на гэтай сустрэчы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чацвёртая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

7 Чэр 2024

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў экспануецца заключная частка выхаваўча-патрыятычнага цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”, які звяртаецца да хронікі падзей і да ўвекавечання памяці аб героях-удзельніках.

Кніжныя выстаўкі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам