ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў – удзельніц СНД
Праект “У госці да кніг” у Гомельскай абласной бібліятэцы

Тэндэнцыі развіцця сучаснай публічнай бібліятэкі

Тэндэнцыі развіцця сучаснай публічнай бібліятэкі
Іншыя навіны

26–27 кастрычніка ў Рагачоўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбыўся семінар “Тэндэнцыі развіцця сучаснай публічнай бібліятэкі: рэаліі і запатрабаванні грамадства”.


Арганізатарамі семінара з’яўляліся галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама, Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І. Леніна, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Рагачоўскага райвыканкама, Рагачоўская цэнтральная раённая бібліятэка. Семінар быў арганізаваны для загадчыкаў аддзелаў бібліятэчнага маркетынгу цэнтральных бібліятэк Гомельскай вобласці.

З прывітальнымі словамі выступілі Вікторыя Уладзіміраўна Шаўчэнка, галоўны спецыяліст сектара культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта, Марына Сяргееўна Рафеева, дырэктар Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна, Таццяна Мікалаеўна Голубева, дырэктар Рагачоўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

З дакладамі на семінары выступілі:

Марына Сяргееўна Рафеева, дырэктар Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна
“Бібліятэка, неабходная грамадству: як гэта працуе за акіянам (па выніках прафесійнай стажыроўкі ў ЗША)”,

Аксана Юр’еўна Кніжнікава, дырэктар Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна
“Дзейнасць бібліятэк Мінскай вобласці ў сферы сацыяльнага партнёрства”,

Яўгенія Сямёнаўна Маісейкіна, дырэктар Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Гомельскай вобласці
“Дзяржаўныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы ў рабоце бібліятэкі”,

Ала Генрыхаўна Корбут, камерцыйны дырэктар выдавецтва ТАА “МЕТ”
“Кніжная паліца сучаснага падлетка”,

Наталля Анатольеўна Станкевіч, загадчык сектара літаратуры на замежных мовах Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая “Інавацыйныя формы работы па папулярызацыі чытання”,

Таццяна Андрэеўна Сапега, загадчык сектара навукова-праектнай работы навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Інтэрактыўныя метады вывучэння кніжнай культуры”,

Таццяна Андрэеўна Сапега, загадчык сектара навукова-праектнай работы, Ірына Аляксандраўна Юдзіна, бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Формы і матэрыялы кнігі”: майстар-клас,

Вольга Міхайлаўна Бондарава, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Рагачоўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі
“Публічная бібліятэка: новыя магчымасці і прыярытэты развіцця”,

Вераніка Пятроўна Сцяпулькіна, галоўны бібліятэкар аддзела бібліятэказнаўства Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна
“Гульнятэка як сучасная форма арганізацыі дасугавай дзейнасці ў бібліятэцы”,

Юрый Аляксеевіч Рачынскі, загадчык аддзела бібліятэказнаўства Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна
“Метадыст сёння: трансфармацыя прафесіі на сучасным этапе развіцця бібліятэчнага справы”.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам