З 18 красавіка для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыты тэставы доступ да лічбавай бібліятэкі IPR SMART.
IPR SMART – гэта рэсурс, які спалучае электронна-бібліятэчную сістэму і сучасныя інструменты для навучання і выкладання. На платформе прадстаўлены падручнікі, навучальныя, навуковыя і практычныя дапаможнікі для ўстаноў вышэйшай, сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі па самых розных напрамках (матэматыка і механіка, камп’ютарныя і інфармацыйныя навукі, прамысловая экалогія і біятэхналогіі, эканоміка і кіраванне, юрыспрудэнцыя, культуразнаўства і сацыякультурныя праекты і шмат чаго іншага).
Тэставы доступ адкрыты па 1 мая 2024 года.
Запрашаем вас у нашы чытальныя залы!
Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.