ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Да 85-годдзя з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Тамары Ягораўны Пісецкай
Дзесяць любімых раслін Купалы і Коласа

“Цікава пачытаць”: кніга “Сказки про зверей”

“Цікава пачытаць”: кніга “Сказки про зверей”
Іншыя Навіны

13 жніўня ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Міхаіла Пляцкоўскага “Сказки про зверей”.

Усім вельмі спадабаліся маленькія казачныя гісторыі пра тое, што прыдумаў зрабіць калючы Вожык, каб яго пагладзілі, і як дапытлівая пчолка Жужуля пасябравала з тыгранём Паласацікам. Яркія ілюстрацыі Уладзіміра Суцеева натхнілі дзяцей на стварэнне вырабу з каляровай паперы – забаўнай фігуркі вожыка.

Вясёлыя песні на вершы Міхаіла Пляцкоўскага і гульня “Адгадай па адным слове” зрабілі непаўторныя ўражанні на ўдзельнікаў.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Кнігі пра вайну бібліятэцы падарыла сям’я з Чалябінска

29 Май 2024

Традыцыйна Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымлівае ў дар кніжныя выданні не толькі ад беларускіх літаратараў, але і ад аўтараў твораў краін блізкага і далёкага замежжа.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам