ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Праз пакуты – да шчасця
“Цікава пачытаць”: кніга “Сказки про зверей”

Да 85-годдзя з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Тамары Ягораўны Пісецкай

Да 85-годдзя з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Тамары Ягораўны Пісецкай
Іншыя Навіны

Нарадзілася Тамара Ягораўна ў 1937 годзе ў сяле Васільеўка Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і сялян. У 1951 годзе яна скончыла мясцовую сямігадовую школу, а праз год з’ехала ў горад Чэлябінск (Расійская Федэрацыя). Там юная Тамара працавала стрыжнеўшчыцай на Чэлябінскім механічным заводзе, потым – табельшчыцай турбіннага цэха Чэлябінскай цеплаэлектрацэнтралі.

У 1954 годзе яна вярнулася на радзіму, а праз год стала працаваць асабістым сакратаром у беларускага пісьменніка, перакладчыка і драматурга Янкі Маўра.

У 1960 годзе Тамара Ягораўна паступіла на вячэрняе аддзяленне Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага (цяпер – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка) на бібліятэчны факультэт, пасля заканчэння вучобы ў якім у 1965 годзе ёй была прысвоена кваліфікацыя бібліятэкара-бібліёграфа вышэйшай кваліфікацыі.

Прафесійны шлях у галоўнай бібліятэцы краіны Тамара Ягораўна пачала ў снежні 1960 года з пасады памочніка бібліятэкара. На працягу наступных 17-ці гадоў працы ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР ім. У.І. Леніна (цяпер – Нацыянальная бібліятэка Беларусі) яна займала пасады пераплётчыцы, бібліятэчнага тэхніка, курсуючай, бібліятэкара, старшага бібліятэкара.

Pisieckaja-2.jpg

Пачатак працоўнай дзейнасці яна ўспамінала з асаблівай цеплынёй:

І размеркавалі мяне тады ў кнігасховішча. Вось там я прапрацавала ўсё сваё жыццё. Першая пасада – пераплётчык. У сховішчы мяне ўразіў незвычайны пах кніг і людзі: усе ўсё ведаюць. А яшчэ ўразіла дамашняя абстаноўка. Мне было вельмі цікава, што вось прыходзіш на працу, а там усё неяк па-свойску...

У 1977 годзе Т.Я. Пісецкая ўзначаліла сектар перыядычных выданняў і выданняў з працягам аддзела кнігазахоўвання, дзе прапрацавала 15 гадоў, ажно да сыходу на заслужаны адпачынак у 1992 годзе.

“Тамара Ягораўна праводзіць вялікую працу па арганізацыі, размяшчэнні і чыстцы фонду ад дублетнай і няпрофільнай літаратуры. Патрабавальная да сябе і супрацоўнікаў, спагадлівая, уважлівая і акуратная ў працы, вельмі дысцыплінаваная. Умела вядзе выхаваўчую працу ў калектыве, з’яўляецца старшынёй таварыскага суда бібліятэкі і настаўнікам моладзі...” – сведчаць матэрыялы з асабістай справы Тамары Ягораўны таго перыяду.

Прафесіяналізм Тамары Ягораўны не раз быў адзначаны дзяржавай, яна была ўзнагароджана медалямі “За працоўную адзнаку”, “Ветэран працы”, “За доблесную працу” ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна, Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры БССР.

Pisieckaja-3.jpg

Скончыла жыццёвы шлях Тамара Ягораўна Пісецкая ў 2020 годзе.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы "Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах".

Матэрыял падрыхтаваны вядучым бібліятэкарам навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Кацярынай Седневай.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Кнігі пра вайну бібліятэцы падарыла сям’я з Чалябінска

29 Май 2024

Традыцыйна Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымлівае ў дар кніжныя выданні не толькі ад беларускіх літаратараў, але і ад аўтараў твораў краін блізкага і далёкага замежжа.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам