ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
З Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам!
Россып залацінак слоў

Цудоўныя ператварэнні ў навагоднюю ноч

Цудоўныя ператварэнні ў навагоднюю ноч
Іншыя навіны

Напярэдадні надыходзячага 2012 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае ўсіх на дзіцячае навагодняе свята “Цудоўныя ператварэнні ў навагоднюю ноч”.


Свята будзе арганізавана ў канферэнц-зале бібліятэкі ў наступныя дні:

  • 28 снежня 2011 г. а 15-й гадзіне;
  • 29 снежня 2011 г. а 11-й гадзіне;
  • 3 студзеня 2012 г. а 11-й і 15-й гадзінах;
  • 4 студзеня 2012 г. а 11-й гадзіне.

Падчас навагодняга прадстаўлення дзяцей і дарослых чакаюць жарты, весялосць, навагоднія песні і карагоды, загадкі, конкурсы і гульні.

Кошт квітка для аднаго чалавека (дарослага або дзіцяці) – 14 400 рублёў (аплата па безнаяўным і наяўным разліку).

Адрас: пр-т Незалежнасці, 116, канферэнц-зала. Уваход правы бакавы (з боку рэстарана).

Атрымаць падрабязную інфармацыю і пакінуць заяўку на ўдзел можна па тэлефонах: 293-25-56, 293-25-57.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам