ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Слова роднага майстар
Абуджэнне энергій Зямлі: магчымасці чалавека

Цырымонія перадачы Слуцкага Евангелля ў дар

Цырымонія перадачы Слуцкага Евангелля ў дар
Іншыя навіны

15 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы Выдавецтвам Беларускага экзархата факсімільнага выдання Слуцкага Евангелля ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і бібліятэкам краіны.


Арганізатары мерапрыемства, якое адбылося ў рамках праекта “Вяртанне святынь”, – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларуская праваслаўная царква, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У 2009 г. Выдавецтва Беларускага экзархата падрыхтавала і выдала факсімільнае выданне Слуцкага Евангелля, якое з’яўляецца практычна дакладнай копіяй рукапіснага помніка XVI ст. Па ўзроўні выканання выданне не мае аналагаў у Беларусі. За выданне Слуцкага Евангелля і духоўна-асветніцкую дзейнасць Выдавецтва Беларускага экзархата ўдастоена прэміі “За духоўнае адраджэнне” Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, вышэйшых узнагарод у галіне кнігавыдавецтва на Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі – 2010” і Міжнародным конкурсе “Мастацтва кнігі – 2010” краін – удзельніц СНД у Маскве.

З прывітальным словам выступіў дырэктар Выдавецтва Беларускага экзархата іерэй Яўген Лабынька. Падчас урачыстага мерапрыемства член выдавецкага савета Рускай праваслаўнай царквы, выканаўчы дырэктар Выдавецтва Беларускага экзархата Уладзімір Грозаў перадаў дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раману Матульскаму і дырэктарам буйнейшых бібліятэк краіны факсімільнае выданне Слуцкага Евангелля, якое зойме годнае месца ў фондах бібліятэк.

Праграма мерапрыемства змяшчала паказ фільма пра рэспубліканскую духоўна-асветніцкую праграму “Сям’я – Яднанне – Айчына”, музычна-тэатралізаванае прадстаўленне-дэманстрацыю Слуцкага Евангелля ў выкананні камернага духоўнага тэатра Цэнтра праваслаўнай культуры “Спадарожнік хрысціяніна” і выступленне вядомага вакальнага мужчынскага ансамбля “Благовест” Выдавецтва Беларускага экзархата.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам