ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Творчая сустрэча з Вячаславам Бандарэнкам
Ілюстраваная Біблія

Удзел у Каладзееўскіх чытаннях

Удзел у Каладзееўскіх чытаннях
Іншыя навіны

29 лістапада ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева прайшла V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Каладзееўскія чытанні”, прысвечаная 155-годдзю з дня нараджэння І.Х. Каладзеева.


У чытаннях прыняла ўдзел загадчыца навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Галіна Уладзіміраўна Кірэева з дакладам “Крыніцы фарміравання збору І.Х.Каладзеева (па фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)”. Канферэнцыя была арганізавана Барысаўскім раённым выканаўчым камітэтам, Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імяІ.Х.Каладзеева, домам-сядзібай І.Х.Каладзеева, Клубам-сядзібай “Бівак” (г. Барысаў).

На адкрыцці канферэнцыі з прывітальным словам выступілі дырэктар Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева Галіна Міхайлаўна Слесарэнка. У мерапрыемстве з дакладамі прынялі ўдзел даследчыкі і спецыялісты Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана (г. Баранавічы), газеты “Гоман Барысаўшчыны”, Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Іркуцк, Расія), Екацярынбургскай ваенна-гістарычнай суполкі “Горны шчыт” (г. Екацярынбург, Расія). Пад час работы канферэнцыі разглядалася значэнне асобы І.Х. Каладзеева ў захаванні і увекавечванні гісторыі вайны 1812 г. у Барысаве і Барысаўскім раёне, укараненне інавацыйных форм і метадаў папулярызацыі тэмы вайны 1812 г. у асветніцкай дзейнасці ўстаноў культуры і адукацыі раёна, вынікі археалагічных даследаванняў у раёне ракі Бярэзіна, маршруты руху “Вялікай арміі” Напалеона ў раёне Барысава, дзейнасць сучасных аматарскіх аб’яднанняў па ваенна-гістарычным мінулым Барысаўскай зямлі.

У рамках канферэнцыі адбылася экскурсія па экспазіцыі дома-сядзібы І.Х. Каладзеева і аўтарскай выстаўцы ваенна-гістарычнай мініяцюры мастака Ігара Гарбунова. Таксама ў доме-сядзібе адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма “1812. Першая Айчынная”.

   

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам