17 снежня ў дзіцячым пакоі бібліятэкі прайшлі творчыя заняткі “В лесу родилась ёлочка!”
Хлопчыкі і дзяўчынкі паслухалі чатырохрадкоўі А. Барто, С. Міхалкова, М. Тахіставай пра святкаванне Новага года, прачыталі на памяць свае любімыя вершы, напісалі лісты Дзеду Марозу і паглядзелі вясёлы мультфільм.
Яркая выстаўка дзіцячых кніг, прысвечаных зімовым святам, навагоднія загадкі, жартоўныя конкурсы і рухавая гульня “Снежкі” ў суправаджэнні вясёлай музыкі натхнілі хлопчыкаў і дзяўчынак на стварэнне аб’ёмных аплікацый з каляровай гафрыраванай паперы. Пушыстыя зялёныя ёлачкі, упрыгожаныя рознакаляровымі пацеркамі, сталі выдатным сувенірам на памяць пра навагоднія творчыя заняткі.