26 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся вэбінар са спецыялістамі рэгіянальных бібліятэк па пытанні алічбоўкі бібліятэчных фондаў.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі і супрацоўнікі Нацыянальнай і абласных бібліятэк.
Спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падзяліліся вопытам работы з алічбаванымі дакументамі. Загадчык аддзела фарміравання электроннай бібліятэкі Сяргей Штых выступіў з дакладам “Агляд дапаможнага праграмнага забеспячэння”, азнаёміўшы ўдзельнікаў семінара з асноўнымі крытэрыямі пры выбары праграмнага забеспячэння для прагляду/праслухоўвання малюнкаў, аўдыя- і відэадакументаў, звярнуў увагу на выконваемыя функцыі, а таксама іх вартасці і недахопы.
Матэрыял пададзены цэнтрам алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў.