ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У вандроўцы за марай
Вялікая пластыка малых форм

Вільнюскае кірылічнае кнігадрукаванне ў кантэксце Еўропы

Вільнюскае кірылічнае кнігадрукаванне ў кантэксце Еўропы
Іншыя навіны

21–23 студзеня ў Вільнюсе (Літоўская Рэспубліка) адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя “Вільнюскае кірылічнае кнігадрукаванне ў кантэксце Еўропы: даследаванні і адкрыцці”, прысвечаная гісторыі кірылічнага кнігадрукавання.


У канферэнцыі, якая прайшла ў Бібліятэцы Вільнюскага ўніверсітэта, удзельнічалі даследчыкі, вучоныя, бібліятэкары з Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі (г. Масква), Расійскай нацыянальнай бібліятэкі (г. Санкт-Пецярбург), Вармінска-Мазурскага ўніверсітэта (г. Ольштын, Польшча), Нацыянальнай бібліятэкі Балгарыі (г. Сафія), Карлава ўніверсітэта (г. Прага, Чэхія), Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У.І. Вярнадскага (г. Кіеў), Бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта, царквы Св. Параскевы (г. Вільнюс).

У рабоце канферэнцыі ўзяла ўдзел загадчыца НДА кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Кірэева Г.У., якая выступіла з дакладам “Гісторыя фарміравання калекцыі кніг кірылаўскага друку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.

Да правядзення канферэнцыі была прымеркавана прэзентацыя каталога “Калекцыя старадрукаваных кірылічных кніг Бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта, 1525–1839”, якая, як і падрыхтаваная супрацоўнікамі бібліятэкі выстаўка “Наги бо все без книг языцы”, дзе была прадстаўлена калекцыя кірылічных кніг з фондаў бібліятэкі, праходзіла ў зале Ф. Смуглевіча.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам