ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мультымедыйнае выданне “Станаўленне беларускай дзяржаўнасцi: па старонках беларускiх газет 1917–1922 гг.”
Прэзентацыя пяці тамоў дзённікаў Рыгора Барадуліна – 1 сакавіка

Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Гомелі

Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Гомелі
Іншыя Навіны

21 і 22 лютага прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сумесна з супрацоўнікамі кампаніі “Электронна-бібліятэчная сістэма «Лань»” правялі некалькі мерапрыемстваў у ВНУ Гомеля і Гомельскай абласной бібліятэцы. Гэта працяг серыі семінараў, якія пачаліся ў Брэсце.

У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны і Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П.В. Сухога для выкладчыкаў, аспірантаў, студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэцкіх бібліятэк быў прадстаўлены рэпертуар рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы (ВЧЗ) для інфармацыйнага забеспячэння вышэйшай адукацыі і навукі. Руслан Доўгі, спецыяліст аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, распавёў пра магчымасці сумеснага набыцця бібліятэкамі краіны ліцэнзійных баз даных лепшых сусветных агрэгатараў і выдаўцоў, падыходы да арганізацыі іх тэставання і т.д.

Святлана Шнурава, намеснік дырэктара кампаніі “ЭБС «Лань»”, правяла трэнінг па выкарыстанні магчымасцей ЭБС у навучальным працэсе, падрабязна расказала пра кантэнт базы даных і прынцыпы яго фарміравання. Асаблівая ўвага была ўдзелена развіццю спецыяльнага сэрвісу для інклюзіўнай адукацыі, а таксама рэсурсаў адкрытага доступу на платформе дадзенай ЭБС. Бібліятэкарам былі прадстаўлены новыя сэрвісы і магчымасці асабістага кабінета адміністратара сістэмы.

Слухачам семінара ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна – супрацоўнікам бібліятэкі і прадстаўнікам Гомельскай гарадской ЦБС – былі прадэманстраваны магчымасці лічбавага камплектавання інфармацыйнымі рэсурсамі ВЧЗ і перспектывы папулярызацыі праз ВЧЗ рэсурсаў уласнай генерацыі.

Таксама быў прэзентаваны тэматычны сайт Нацыянальнай бібліятэкі “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” – адзіны пункт доступу да самых аўтарытэтных беларускіх электронных інфармацыйных рэсурсаў і грамадска-значнай інфармацыі пра Беларусь для дзелавых, грамадскіх і навуковых колаў, беларускай дыяспары.

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы – неад'емная частка навуковага і адукацыйнага працэсу ў сучасным свеце. Таму забеспячэнне бібліятэк нашай краіны лепшымі сусветнымі электроннымі базамі даных – галоўная задача ВЧЗ Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам