ГалоўнаяНавіныПраект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”
Тэставы доступ да ЭБС “IPR BOOKS”
Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Гомелі

Мультымедыйнае выданне “Станаўленне беларускай дзяржаўнасцi: па старонках беларускiх газет 1917–1922 гг.”

Мультымедыйнае выданне “Станаўленне беларускай дзяржаўнасцi: па старонках беларускiх газет 1917–1922 гг.”
Іншыя Навіны

Пра беларускія газеты, заснаваныя у гады змен і будаўніцтва новай дзяржавы, цяпер кажуць як пра летапісы жыцця народа, каштоўных першакрыніцах, якія дазваляюць прачытаць гісторыю без купюр.

Што ўяўлялі сабой беларускія газеты стогадовай даўніны, пра што і пра каго пісалі, цяпер можна даведацца, не адыходзячы ад экрана камп'ютара. Вынікам рэалізацыі сумеснага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь стала мультымедыйнае выданне “Станаўленне беларускай дзяржаўнасцi: па старонках беларускiх газет 1917–1922 гг.”, якое аб'яднала газеты таго часу. Замест тоўстых падшывак – два DVD, на якіх можна знайсці электронныя копіі каля 2 400 нумароў газет, якія выходзілі на тэрыторыі сучаснай Беларусі ці ў гарадах, якія мелі гістарычнае значэнне для краіны, – Вільні, Віцебску, Гродне, Магілёве, Мінску, Маскве, Оршы, Смаленску і інш.

Пазнаёміцца ​​з хронікай гістарычных падзей 1917–1922 гг. і кантэнтам мультымедыйнага выдання можна ў раздзеле “Віртуальныя выстаўкі”.

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.


Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам