ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Новая экскурсія “Рэлігійная кніга” ў музеі кнігі
Японска-беларускія зносіны

Вынікі ІIІ Мінскага міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва “Terra Nova”

Вынікі ІIІ Мінскага міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва “Terra Nova”
Іншыя навіны

18 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае закрыццё ІIІ Мінскага міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва “Terra Nova”.


Ужо ў трэці раз у галерэйна-выставачным комплексе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі прадстаўлены работы, выкананыя выключна ў лічбавым фармаце. У фестывалі ўзялі ўдзел аўтары з Літвы, Польшчы, Кітая, Расіі, Украіны, Беларусі, Ізраіля, Нарвегіі. На выстаўцы экспанавалася каля 170 работ.

У рамках фестывалю адбыўся конкурс, вынікі якога падвяло аўтарытэтнае журы на чале з кінарэжысёрам, народным артыстам Рэспублікі Беларусь, мастацкім кіраўніком тэатра-студыі кінаакцёра Аляксандрам Яфрэмавым. Творы ацанілі ў наступных намінацыях: “Лічбавае фота”, “Камп’ютарная графіка”, “Відэа-арт”, “Відэакліп музычны”, “Анімацыя”, “Рэкламны ролік”, “Кароткі метр”.

З прывітальным словам да гасцей звярнуўся куратар фестывалю, загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Фёдар Ястраб. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел рэжысёр-аніматар Аляксандр Ленкін; дызайнер, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Аляксандр Шчэпетаў; фотамастак, член экспертнай камісіі Беларускага грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва” Валерый Вядрэнка; мастак, стваральнік радыё- і арт-праектаў Уладзіслаў Бубен.

Цырымонію закрыцця дапоўніў канцэрт электроннай музыкі, які надаў мерапрыемству асаблівую відовішчнасць і стыль.

Пераможцы ІIІ Мінскага міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва “Terra Nova”

Камп’ютарная графіка

  • Дыплом I ступені – Богна Ота-Венгжын (Польшча) за серыю графічных работ.
  • Дыплом I ступені – Кулік Ларыса (Расія) за работы "Дзяўчынка ў жалезнай спадніцы", "Вар’яцкая вечарына", "Лаўчыха матылькоў", "Птушка".
  • Дыплом II ступені – Фядотка Аляксандр (Расія) за работы "Вандроўны цырк" і "Вячэрні туалет".
  • Дыплом IІ ступені – Лапша Сяргей (Беларусь – Ізраіль) за работы "Марс" і "Магеланавы воблакі".
  • Дыплом III ступені – Амялюсік Павел (Беларусь) за работу "Венецыянскі купец".
  • Спецыяльны дыплом "За выдатны ўнёсак у тэорыю мастацтва і педагагічныя дасягненні" – Міронава Леніна (Беларусь).

Лічбавае фота

  • Дыплом I ступені – Іванаўскас Эвальдас (Літва) за работы "Сёстры", "Бабуліна казка", "Поле нястомных сноў", "Клетка".
  • Дыплом ІI ступені – Баярына Наталля (Беларусь) за работу "Лёгкасць быцця".
  • Дыплом IІ ступені – Пешахонаў Ігар (Беларусь) за трыпціх "Ружа".
  • Дыплом IІІ ступені – Ясінская Алена (Беларусь) за работу "Іншапланецянін".
  • Спецыяльны дыплом "За новыя падыходы да вырашэння архітэктурнай тэмы" – Раковіч Віталь (Беларусь).
  • Спецыяльны дыплом "За развіццё новых тэхналогій у фота" – Нетылёў Канстанцін (Беларусь).

Кароткі метр

  • Дыплом І ступені – Калодкіна Святлана (Беларусь) за фільм "Тэлежыццё".
  • Дыплом ІІ ступені – Федарук Ганна (Беларусь) за фільм "Калыханка".
  • Дыплом ІІІ ступені – Сарока Дзмітрый (Беларусь) за фільм "Цяжка быць Богам".
  • Спецыяльны дыплом "За аператарскую работу" – Алейнікаў Аляксандр (Беларусь) за фільм "Калыханка".
  • Спецыяльны дыплом "За гукавое рашэнне" – гукарэжысёр Шаблыка Сямён (Беларусь) за фільм "Адзінота".

Відэакліп

  • Дыплом І ступені – Стойка Алена (Беларусь) за кліп "Алісіны казкі".
  • Спецыяльны дыплом "За творчы пошук" – Цыбулька Васіль (Беларусь) за кліп "Шымбалем".

Відэаарт

  • Дыплом І ступені – Кулюнас Андрус (Літва) за фільм "Святы Стэфан ХХІ стагоддзя".
  • Дыплом ІІ ступені – Красніцкі Аляксандр, Шаліма Паліна, Пятрова Кацярына, Волгін Ілья, Ліхтаровіч Васіль (Беларусь) за фільм "Змест формы".
  • Дыплом ІІІ ступені – Малышка Наталля (Беларусь) за фільм "Танец як сродак арт-тэрапіі".
  • Спецыяльны дыплом "За вытанчаную каліграфію" – Семчанка Павел (Беларусь) за фільм "Чатыры стыхіі".
  • Спецыяльны дыплом – студэнты факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў пад кіраўніцтвам Стрыкелевай Крысціны (кафедра віртуальнага дызайну) за серыю работ "Метамарфозы прасторы".

Рэкламны ролік

  • Дыплом І ступені – Карыцька Лідзія (Беларусь) за ролік "Беларускі Чырвоны Крыж".
  • Дыплом І ступені – Мельнікаў Канстанцін (Беларусь) за ролік "Дызайн віртуальнага асяроддзя".
  • Дыплом ІІІ ступені – Ясінская Алена (Беларусь) за ролік "Беражыце электраэнергію".

Анімацыя

  • Дыплом І ступені – Тумеля Міхаіл (Беларусь) за анімацыйны фільм "Беларускія прымаўкі".
  • Дыплом ІІ ступені – мастак фільма Надтачэй Яўген і калектыў аўтараў (Беларусь) за анімацыйны фільм "Дзед".
  • Дыплом ІІІ ступені – Сурыновіч Наталля (Беларусь) за анімацыйны фільм "Балерына і люстэрка".
  • Спецыяльны дыплом "За лепшае сцэнарнае рашэнне" – Марголіна Ірына, Волчак Ігар, Цітова Юлія (Беларусь) за анімацыйны фільм "Сяргей Пракоф’еў. Чацвёрты апельсін".
  • Спецыяльны дыплом "За арыгінальнае вобразнае мысленне" – Мельнікаў Канстанцін (Беларусь) за анімацыйны фільм "Азбука".
  • Спецыяльны дыплом "За арыгінальнае вобразнае мысленне" – Кавалевіч Ягор (Беларусь) за анімацыйны фільм "Жывая азбука".

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам