Выпускнік факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аль-Ахмад Нідал назначаны генеральным дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Іарданіі.
Спадар Нідал скончыў аспірантуру і абараніў дысертацыю на тэму “Бібліятэчна-інфармацыйны маркетынг і асаблівасці яго прымянення ў Іарданіі” (на атрыманне вучонай ступені кандыдата педагагічных навук) пад кіраўніцтвам Р.С. Матульскага ў 1998 годзе.
Ганарымся тым, што выпускнік беларускай бібліятэказнаўчай школы дабіўся вялікіх поспехаў і віншуем калегу з назначэннем на высокую і адказную пасаду!
Жадаем добрага настрою, падтрымкі аднадумцаў, паспяховай рэалізацыі намечаных планаў і новых перамог!