ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Штрыхамі слоў па абыякавасці свету
Выданне для дзяцей пад назвай “У госці да кніг”

З надыходзячым 2020 годам!

З надыходзячым 2020 годам!
Іншыя Навіны

30 снежня прайшоў навагодні канцэрт для супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У займальным прадстаўленні па матывах казкі Эрнста Гофмана “Шчаўкунок і Мышыны кароль” узялі ўдзел супрацоўнікі “алмаза ведаў”, а Дзеда Мароза сыграў вядомы беларускі акцёр Аляксандр Абрамовіч.

Разам з казачнымі персанажамі гледачы калолі арэх кракатук, назіралі за вайной з Мышыным каралём, атрымлівалі асалоду ад шоу барабаншчыц "Foxy Beat", выступаў артыстаў тэатра танца “Менада” і Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, а таксама падарожнічалі па бібліятэцы разам з галоўным героем навагодняй імпрэзы – Шчаўкунком.

На сцэну выйшаў хросны Драсельмеер, больш вядомы як дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі. Ён уручыў падарунак сваёй казачнай хрэсніцы Марыі і павіншаваў прысутных з навагоднімі святамі.

Нечакана для ўсіх завяршылася ператварэнне Шчаўкунка ў чалавека – ім апынуўся таленавіты выканаўца Аляксей Хлястоў.

У канцы прагучала кранальная і натхняльная песня пра навагодні цуд.

Дарагія калегі, з надыходзячым Новым годам! Напаўняйце сваё жыццё радаснымі імгненнямі, а цяжкасці... няхай расколваюцца, як арэхі, – лёгка і проста! Нават калі чарговы з іх апынуўся зачараваным кракатукам.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам