ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт у бібліятэкі Лейпцыга
Музейныя заняткі “Формы і матэрыялы кнігі”

Заняткі “Беларуская крама з цытатамі”

Заняткі “Беларуская крама з цытатамі”
Іншыя навіны

16 снежня ўдзельнікі “Клуба кніжных прафесараў” наведалі літаратурна-мастацкую выстаўку “Крама з цытатамі”.

Дзеці пазнаёміліся з экспазіцыяй, якая складаецца з плакатаў з партрэтамі і цытатамі знакамітых палякаў у афармленні польскай дызайнеркі Дар’і Мельцажэвіч.

Маленькія “прафесары” даведаліся пра тое, што плакат – гэта зведзенае ў выразную візуальную формулу паведамленне. Ён павінен быць добра бачны на адлегласці і зразумелы гледачу. Цытата – гэта не проста даслоўная вытрымка з якога-небудзь тэксту, яна перадае сутнасць твора ў кароткай, згушчанай форме, якая лёгка можа заінтрыгаваць і захапіць. Для афармлення тэксту трэба прадумаць яго размяшчэнне, колер і шрыфт. Шрыфт, ці графічны малюнак літар, павінен складаць адну стылістычную і кампазіцыйную сістэму.

Удзельнікі заняткаў натхніліся і стварылі свае дызайнерскія творы з цытатамі беларускіх дзеячаў. Прычым творчасць захапіла і дзетак, і дарослых!

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.


Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам