ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Архітэктура – жыццё маё
Навуковы слэм і чытацкі анлайн

Запрашаем да ўдзелу ў марафоне майстар-класаў

Запрашаем да ўдзелу ў марафоне майстар-класаў
Іншыя навіны

Марафон майстар-класаў да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ўяўляе перадачу свайго прафесійнага вопыту і дэманстрацыю арыгінальных метадаў папулярызацыі кніжнай спадчыны.


Дата правядзення: 27–28 красавіка 2017 года.

Месца правядзення: Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты бібліятэк і музеяў.

Вядучы заняткаў павінен у абмежаваны час наглядна прадэманстраваць прыклад работы, асаблівасці свайго падыходу і навучыць сваёй методыцы аўдыторыю. Майстар-клас можа дапаўняцца тэарэтычным аглядам актуальных праблем і тэхналогій, аднак галоўнае – перадаць прыёмы дзейнасці. Марафон майстар-класаў завяршыцца дыскусіяй па выніках супольнай дзейнасці экспертаў.

Майстар-класы могуць быць арганізаваны наступным чынам:

1. Майстар-клас блізкі да адкрытых заняткаў з запрошанай аўдыторыяй, напрыклад, дзіцячай, калі вядучы праводзіць заняткі і дэманструе методыку, а эксперты бібліятэк і музеяў назіраюць за працэсам.
2. Майстар-клас блізкі да імітацыйнай гульні, калі ў якасці вучняў выступаюць самі эксперты бібліятэк і музеяў, слухачы адначасна гуляюць дзве ролі – навучэнцаў і экспертаў.

Марафон майстар-класаў – гэта ўнікальная магчымасць у адным месцы ўбачыць і пачуць вядомых экспертаў, атрымаць адказы на актуальныя пытанні, прадэманстраваць інавацыйныя ідэі, арыгінальнасць падыходу, здольнасць да імправізацыі, ступень уплыву на аўдыторыю, гатоўнасць да пашырэння і папулярызацыі свайго вопыту.

Каардынатар:
Таццяна Андрэеўна Сапега,
загадчык сектара навукова-праектнай работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
тэлефоны: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12
e-mail: sapega@nlb.by

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам