ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Аб далучэнні Беларусі да інфармацыйнай сістэмы “Кампендыум”
Імкліва прарастае слова

Зварот выданняў, страчаных у гады вайны

Зварот выданняў, страчаных у гады вайны
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі вядзе пастаянную і мэтанакіраваную работу па папаўненні калекцыі страчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны нацыянальных дакументаў.


Неацэнную дапамогу ў выяўленні і ажыццяўленні звароту выданняў, якія з’яўляюцца часткай гісторыка-культурнай спадчыны нашага народа, у фонды галоўнай бібліятэкі краіны аказвае, у прыватнасці, Літоўская нацыянальная бібліятэка імя Марцінаса Мажвідаса.

Так, дзякуючы плённаму ўзаемадзеянню беларускіх і літоўскіх бібліятэкараў у рамках двухбаковай Дамовы аб супрацоўніцтве ў галіне міжнароднага дакументаабмену, на працягу Года кнігі – 2012 зборы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніліся на больш чым на 100 выданняў, якія выйшлі ў свет у Вільні, Мінску і Кракаве на беларускай, польскай і рускай мовах.

Сярод паступіўшых кніг – дакументы канца XIX – пачатку XX стагоддзя па беларускім фальклоры і музыцы; прыжыццёвыя выданні класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа; другое выданне “Беларускай граматыкі для школ” Б.А. Тарашкевіча, надрукаванае ў 1919 годзе; арыгінальны адбітак даследавання беларускага грамадскага дзеяча і гісторыка М. Ільяшэвіча “Расійская палітыка на землях былога Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панавання Кацярыны ІІ і Паўла” (Вільня, 1933).

Асаблівую цікавасць для гісторыкаў можа ўяўляць і работа літоўскага фалькларыста і антраполага І.Ю. Басановіча “Печати короля Миндовга и вел. князя Кейстута”, выдадзеная ў 1913 годзе Паўночна-Заходнім аддзелам Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам