ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Пажылыя людзі ў сям’і і грамадстве
Куфар з кнігай і манетамі знойдзены пры рэканструкцыі Косаўскага палаца

Будзем слухаць, што шэпча верас...

Будзем слухаць, што шэпча верас...
Іншыя навіны

Маё знаёмства з чароўнай Паўлінай Вікенцьеўна адбылося дзякуючы Дануце Бічэль.

Вясной 1969 года ў Маскве праходзіла 5-я Усесаюзная нарада маладых пісьменнікаў. І Данута Іванаўна запрасіла ў гасцініцу “Юность” да нас на сустрэчу Мядзёлку! Гэта былі незвычайныя хвіліны для размоў і фотаздымкаў на памяць – засталіся зафіксаванымі для гісторыі ўдумныя і ўсмешлівыя яе абліччы...

З Масквы я памчаў у Рыгу. У Юрмале знайшлі жытло мае бацькі. З дапамогай латышоў-сабрысаў і навукоўцы Мірдзы Абалы пачаў вышукваць архіўныя звесткі пра педагагічную і артыстычную дзейнасць у Латвіі Паўліны Мядзёлкі. У 2003 годзе “Беларускі кнігазбор” выдаў кнігу “Крывіцкія руны: Беларускія пісьменнікі Латвіі” (укладанне і прадмова Сяргея Панізніка). Яшчэ ў 1908 г. Паўліна Мядзёлка пасялілася на некаторы час у Рызе. Таму і прысутнічаюць яе “руны” ў зборніку: мой артыкул, урывак з успамінаў Надзеі Мікалаевай-Комісар і самой Мядзёлкі “Сцежкамі жыцця”. На старонках 198–199 – і яе песня-гімн “Пад гоман вясёлы”.

Сустрэўся я ў Рызе і з Надзеяй Мікалаевай-Комісар – выхаванкай Мядзёлкі, тагачаснай выкладчыцай Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі. Ёсць партрэт купалаўскай Паўлінкі работы рыжскага мастака Пётры Мірановіча, захаваўся і здымак артысткі Надзеі перад чарговым выступленнем... Доўгая гутарка з ёй – у запісах “Зязюлька. Успаміны Надзеі Мікалаевай-Комісар”. Поўнасцю яны змешчаны ў кнізе “Крывіцкія руны. Выпуск 2. Беларускі культурны мацярык”.

А ролю Паўлінкі ў спектаклі паводле камедыі Янкі Купалы выконвалі, як мне хвалілася пры сустрэчы, і Анастасія Крэйц, і яе сястра Варвара Вашкевіч (у спектаклях сёстры выступалі пад прозвішчам сваёй мамы). Рух Паўлінкі па ўсёй Латвіі паказаны мною ў артыкуле “Глядзіце сонцу ў вочы”. Ёсць згадка пра 125-гадовы юбілей П. Мядзёлкі і ў падрыхтаваным мною календары: “Памятныя даты 2018 года”.

P. S. ХVІ Архіўныя чытанні да 125-годдзя артысткі, педагога, мемуарысткі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Паўліны Мядзёлкі (1892–1974) адбудуцца 4 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў Мінску.

Аўтар публікацыі: Сяргей Панізнік.

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам