ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі
Паэт бронзы і каменю

Да 95-годдзя з дня нараджэння Канстанціна Сіманава

Іншыя навіны

28 лістапада спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Міхайлавіча Сіманава – пісьменніка і паэта, карэспандэнта і драматурга, сцэнарыста і грамадскага дзеяча.


У агульнай зале Магілёўскай абласной бібліятэкі аформлена кніжная выстаўка, прысвечаная юбілею пісьменніка “Певец величия народного подвига”. На выстаўцы дэманстрыруюцца матэрыялы пра жыццё і дзейнасць пісьменніка, яго работы, выдадзеныя ў розныя гады. Асобае месца на выстаўцы займаюць матэрыялы, прысвечаныя сувязі пісьменніка з Магілёўшчынай.

К. Сіманаў прайшоў суровыя жыццёвыя выпрабаванні, пачынаючы ад Халхін-Гола, вайны з Фінляндыяй 1939–1940 года. Але самую вялікую вядомасць атрымалі яго творы пра Вялікую Айчынную вайну. Сіманава нездарма называюць летапісцам ваенных гадоў. Дзякуючы сваёй працы ваенным карэспандэнтам газеты “Красная Звезда”, ён пабываў на многіх франтах, у партызанскіх атрадах. Усе гэтыя матэрыялы сталі асновай яго твораў: “Товарищи по оружию”, “Живые и мёртвые”, “Разные дни войны” і інш.

К. Сіманаў знаходзіўся ў гушчы падзей і пасля вайны: В’етнам і Японія, Партугалія і Паўднёвая Амерыка… А яшчэ ён піша сцэнарыі да дакументальных фільмаў пра вайну, дапамагае франтавікам, з’яўляецца рэдактарам “Нового мира”, а потым “Литературной газеты”, прапагандуе савецкую літаратуру на сусветных форумах. Выстава праілюстрыравана фотаматэрыяламі.

Агульная чытальная зала запрашае ўсіх наведаць выстаўку, якая будзе дзейнічаць да 6 снежня.

Источник: Могилёвская областная библиотека library.mogilev.by/index.html
Навіны

Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

8 Май 2024

7 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам