ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Калядная праграма “Зорнае сумоўе”
Памяці беларускай паэтэсы Ніны Мацяш

Да Года роднай зямлі

Да Года роднай зямлі
Іншыя навіны

17 снежня ў актавай зале бібліятэкі адбыўся вечар-партрэт "Першы магілёўскі археограф і гісторык", прысвечаны 210-годдзю Мікалая Рыгоравіча Гартынскага.


М.Р. Гартынскі ўвайшоў у гісторыю Магілёва дзякуючы працы на ніве захавання дакументаў пра наша славутае мінулае – даследаваў і падрыхтаваў да выдання "Хроніку горада Магілёва", якая з’явілася першым і найбольш значным помнікам мясцовага летапісання і не мае аналагаў не толькі ў Беларусі, але і ва Усходняй Еўропе.

У вечары прыняла ўдзел М.А. Тарасава – вядучы навуковы супрацоўнік Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е.Р. Раманава. Марына Анатольеўна паведаміла запрошаным на мерапрыемства студэнтам гістарычнага факультэта МДУ імя А.А. Куляшова пра старэйшага магілёўскага краязнаўца І. І. Філіповіча, заслуга якога яшчэ і ў тым, што ён першым знайшоў арыгінал "Хронікі горада Магілёва" ў Пецярбургскай публічнай бібліятэцы імя М. Салтыкова-Шчадрына (цяпер – Расійская нацыянальная бібліятэка).

М.А. Тарасава падарыла ў фонд бібліятэкі чарговы дзесяты выпуск гісторыка-краязнаўчага зборніка "Магілёўшчына". Зборнік, які выдае абласны краязнаўчы музей, прысвечаны разнастайным недастаткова вядомым і яркім старонкам гістарычнага мінулага Падняпроўя. У дзесяты выпуск увайшлі навуковыя праекты Крычаўскага і Клiчаўскага краязнаўчых музеяў, распрацоўкі асобных музейных заняткаў і экскурсій. Аўтары артыкулаў – супрацоўнікі краязнаўчага і абласных музеяў. У выданні змешчаны разнастайныя ілюстрацыйныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць разглядаемую праблематыку і вынікі музейнай дзейнасці.

Будучыя гісторыкі з цікавасцю праслухалі паведамленне супрацоўнікаў аддзела беларускай і краязнаўчай літаратуры абласной бібліятэкі пра жыццё і прафесійную дзейнасць М.Р. Гартынскага, якое суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй, а таксама агляд найбольш каштоўных краязнаўчых дакументаў, у т.л. электронных, якія абласная бібліятэка набыла ў Год роднай зямлі.

Мерапрыемства пашырыла веды моладзі і паслужыла штуршком для далейшага вывучэння гісторыі Магілёўшчыны.

Крыніца: Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна

Навіны

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мудрыя думкі з залы мастацтва

15 Май 2024

Усё ярчэй свеціць вясновае сонца, а зала мастацтва напаўняе сваю прастору святлом мудрасці і прыгажосці, працягваючы рубрыку “Цытата тыдня”. На гэтым тыдні са “шкатулкі” крылатых выразаў знакамітых творцаў бліснуў прамень афарызму, прапанаваны на малюнку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

13–19 мая 1944 года. 16 тыдняў да Вызвалення

14 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Вакальна-інструментальныя жанры ў творчасці беларускіх кампазітараў

13 Май 2024

8 мая ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў адбылася завяршальная лекцыя з цыкла “Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння”

10 Май 2024

16–17 мая ў Мінску адбудуцца ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння (да 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам