ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Мінская бібліятэка
Дар дэлегацыі КНР

Кніжны пікнік у яблыневым садзе

Кніжны пікнік у яблыневым садзе
Іншыя навіны

2 жніўня гарадзенцы і госці горада весела бавілі час на кніжным пікніку, арганізаваным Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкай імя Я.Ф. Карскага.


Добрае надвор’е, цудоўны настрой, яблыневы сад і пазітыўныя супрацоўнікі бібліятэкі – усё спрыяла, каб пікнік у нядзелю прайшоў дынамічна і з карысцю.

Тут можна было пабываць на «парадзе энцыклапедый», пасядзець на “гумарыстычнай канапе”, пакаштаваць “фрэш з часопісаў”, паблукаць па “гарадзенскай палянцы”, на выстаўцы фотаздымкаў паназіраць за «жыццёвымі імгненнямі» гарадзенцаў XIX ст. і, нарэшце, выпусціць кнігу ў свет, далучыўшыся да буккросінгу.

Музыкі гралі, дзяўчаты спявалі, а ўсе жадаючыя танцавалі старадаўнія гарадзенскія танцы (майстар-клас правялі прадстаўнікі Суполкі традыцыйнай культуры на чале з Антонам Янкоўскім).

Наступны пікнік у яблыневым садзе адбудзецца 16 жніўня ў 16.00.

Крыніца: Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага

Чытайце таксама:

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам