ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Жанчыны ў гісторыі
Рукапісы і рэдкія выданні Якуба Коласа ў музеі кнігі

Летапіс беларускай шляхты

Летапіс беларускай шляхты
Іншыя Навіны

У час ХІХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу Анатоль Статкевіч-Чабаганаў прэзентаваў кнігавыдавецкі праект, які будзе асвятляць гісторыю старажытных беларускіх родаў.


Некалькі дзесяцігоддзяў мінскі прадпрымальнік Анатоль Статкевіч-Чабаганаў займаецца не толькі бізнесам, але і гісторыка-краязнаўчымі росшукамі. За плячыма – сотні адкрыццяў і знаходак, публікацыі ў самых розных перыядычных выданнях. А таксама – удзел у розных праектах па ўшанаванні гістарычных і асветніцкіх падзей у лёсе Беларусі. У тым ліку – і падтрымка ў стварэнні помніка Святой Сафіі, княгіні Слуцкай. Руская праваслаўная царква ўзнагародзіла Анатоля Васільевіча ордэнамі Свяціцеля Кірылы Тураўскага І ступені, Святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра ІІІ ступені. Свае гісторыка-краязнаўчыя росшукі, прысвечаныя ўласнаму радаводу, усім тым, хто ў блізкія і далёкія часіны перасякаўся са Статкевічамі-Чабаганавымі, даследчык і мецэнат падсумоўвае ў серыі кніг “Летапіс беларускай шляхты”.

У час ХІХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу быў прэзентаваны першы том гэтага ўнікальнага праекта пад назвай “Я – сын Ваш: Сацкевічы-Статкевічы герба «Касцеша». Карафа-Корбуты герба «Корчак»”. Выданне адзначана дыпломам І ступені на Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі” ў намінацыі “За ўклад у зберажэнне духоўнай спадчыны”. Добрыя словы ў адрас шукальніка гістарычнай праўды сказалі многія пісьменнікі, вучоныя, грамадскія і культурныя дзеячы. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка” і даўні паплечнік А. Статкевіча-Чабаганава па краязнаўчых сцяжынах-дарогах Уладзімір Ліпскі адзначыў: “Руплівасць апантанага чалавека ўражвае і захапляе. Анатоль Васільевіч – з плеяды тых людзей, хто ўсталёўвае прыярытэты гістарычнай сапраўднасці, нягледзячы ні на якія цяжкасці! Паболей бы такіх дасведчаных і нераўнадушных мецэнатаў і ўвогуле паболей бы такіх людзей у беларускай культуры...” Высокую ацэнку кнізе далі акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гніламёдаў, доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс, вядомы беларускі пісьменнік Георгій Марчук, выканаўчы дырэктар Выдавецтва Беларускай праваслаўнай царквы Уладзімір Грозаў, галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Зоя Падліпская і іншыя.

Сам Анатоль Статкевіч-Чабаганаў, расказаўшы пра ўласны досвед гістарычнага пошуку, заявіў, што да друку падрыхтавана серыя кніг “Летапіс беларускай шляхты”. У выдавецтве знаходзяцца выданні, якія расказваюць пра Некрашэвічаў, Татураў, Казановічаў і іншых. “Мы ж адна сям'я ў сваёй прысутнасці ў вечнасці, таму і павінны жыць з ведамі адзін пра аднаго, захоўваць маральную чысціню грамадства і даводзіць яе прыярытэты нашым наступнікам…”, – перакананы пісьменнік і краязнаўца.

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам