ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Летапіс беларускай шляхты
У пачатку быў Полацк: да 1150-годдзя горада

Рукапісы і рэдкія выданні Якуба Коласа ў музеі кнігі

Іншыя навіны

Да 130-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа ў музеі кнігі (пам. 348) прадстаўлены рукапісы, першыя выданні і кніга з аўтографам класіка беларускай літаратуры.


Наведвальнікі музея змогуць пабачыць вершы, напісаныя рукой паэта ў пачатку ХХ ст.

З друкаваных кніг экспануецца першы зборнік вершаў Я. Коласа “Песні-жальбы”, выдадзены ў Вільні ў 1910 г. З пецярбургскіх выданняў суполкі “Загляне сонца і ў наша аконца” дэманструюцца падручнік Я. Коласа “Другое чытанне для дзетак беларусаў” (1909), а таксама апавяданне вершам “Батрак. Як Юрка збагацеў” (1913).

Да рэдкіх экспанатаў адносіцца кніга-аповесць у перакладзе на польскую мову “У Палескай глушы” (Варшава, 1950), у якой на тытульным аркушы змешчаны дароўны надпіс: “Дзяржаўнай бібліятэцы імя Леніна. Якуб Колас. 31.XII.1953 г.”.

Кантактны тэлефон: 293-25-85.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам