ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Рукапісы і рэдкія выданні Якуба Коласа ў музеі кнігі
Каліноўскі без… “крылаў”?

У пачатку быў Полацк: да 1150-годдзя горада

У пачатку быў Полацк: да 1150-годдзя горада
Іншыя навіны

З 28 лютага па 31 кастрычніка ў музеі кнігі (пам. 348) дэманструецца выстаўка “У пачатку быў Полацк: да 1150-годдзя горада”.


Выстаўка прысвечана найстаражытнейшаму гораду Беларусі – Полацку і знаёміць са значнымі падзеямі яго гісторыі і развіццём кніжнай культуры.У экспазіцыі прадстаўлены гістарычныя крыніцы ХIII–XVI стст. Сярод іх – факсімільнае ўзнаўленне Радзівілаўскага летапісу, дзе можна знайсці першае ўпамінанне пра Полацк (862 г.); старадрукі хронік XVI ст. на лацінскай і польскай мовах: Мацея Стрыйкоўскага “Хроніка польская, літоўская, жамойцкая i ўсяе Русі” (1582), Аляксандра Гваньіні “Хроніка Еўрапейскай Сарматыі” (1581, 1611). Яны ўключаюць звесткі пра перыяд Лівонскай вайны (1558–1583), у ходзе якой Полацк неаднаразова станавіўся аб’ектам заваявання.

Ураджэнцамі Полацка былі выдатныя дзеячы культуры агульнаеўрапейскага маштабу Францыск Скарына і Сімяон Полацкі. З пражскімі выданнямі першадрукара можна пазнаёміцца ў рамках асноўнай экспазіцыі музея кнігі, а на выстаўцы дэманструюцца зборнікі пропаведзяў Сімяона Полацкага “Обед душевный” (1681) і “Вечеря душевная” (1683).

Выстаўка знаёміць з полацкімі гістарычнымі кнігазборамі: бібліятэкай полацкага Сафійскага сабора (ХI–XVI стст.), бібліятэкай Полацкага езуіцкага калегіума (XVI–XIX стст.), а таксама з бібліятэкамі Полацкай духоўнай семінарыі (XIX ст.) і Полацкага кадэцкага корпуса (XIХ–XX стст.). У экспазіцыі змешчаны кнігі, прыналежнасць якіх да полацкіх кнігазбораў можна вызначыць па правененцыях (экслібрысах, пячатках і рукапісных запісах). Дэманструюцца таксама старадрукі XVIII ст., выпушчаныя ў друкарні Полацкага езуіцкага калегіума на польскай і лацінскай мовах. Сярод іх – “Miesięcznik Połocki” (“Полацкі месячнік”) – першы часопіс на тэрыторыі дарэвалюцыйнай Беларусі.

На выстаўцы дэманструюцца выданні XIX – пачатку ХХ ст., прысвечаныя гісторыі і культуры Полацка. Аўтар большасці кніг – Аляксей Парфёнавіч Сапуноў, беларускі гісторык, археограф, краязнавец.

Кантактны тэлефон: 293-25-85.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам