ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Экскурсія ў дзень нараджэння
Рэспубліканская выстаўка манументальнага мастацтва

Пры Магілёўскай абласной бібліятэцы адкрываецца музей кнігі

Пры Магілёўскай абласной бібліятэцы адкрываецца музей кнігі
Іншыя навіны

14 верасня адбудзецца адкрыццё пакоя – музея кнігі і бібліятэкі пры Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна.


Адкрыццё музейнага пакоя прымеркавана да Дня бібліятэк. На яго будуць запрошаны прадстаўнікі ўлады, дырэктары і намеснікі дырэктараў мінулых гадоў, прадстаўнікі абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, абласных устаноў культуры, бібліятэкары, сябры бібліятэкі, прэса.

Мэта стварэння пакоя-музея –

  • узнавіць гісторыю Магілёўскай абласной бібліятэкі;
  • захаваць інфармацыю для будучых супрацоўнікаў і сяброў бібліятэкі пра яе і бібліятэкараў;
  • прадэманстраваць матэрыяльнае ўвасабленне – кнігі, перыядычныя выданні, бібліятэчную тэхніку.

У рабоце над музейным пакоем былі выкарыстаны кнігі загадаў бібліятэкі, пачынаючы з 5 студзеня 1935 года, матэрыялы Нацыянальнага архіва Беларусі, Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці, Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб'яднанняў Магілёўскай вобласці, успаміны ветэранаў бібліятэкі.

Такім чынам, у складзе экспазіцый музейнага пакоя будуць прадстаўлены наступныя тэматычныя блокі: “Бібліятэка з пачатку заснавання”, “Дырэктары бібліятэкі”, “Рэдкая кніга”, “Краязнаўчая кніга”, “Бібліятэка ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, “Спецыяльнае сховішча: забароненая літаратура ў бібліятэцы” і інш.

У далейшым у пакоі – музеі кнігі і бібліятэкі пры Магілёўскай абласной бібліятэцы будуць праходзіць адукацыйныя мерапрыемствы для навучэнцаў і студэнтаў бібліятэчнай прафесіі, метадычныя мерапрыемствы для бібліятэкараў вобласці, экскурсіі для ўсіх жадаючых.

Магілёўская абласная бібліятэка, якая ў 2010 годзе адзначыла сваё 75-годдзе, з'яўляецца найбуйнейшай дзяржаўнай публічнай бібліятэкай рэгіёна, функцыянуе і развіваецца ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі па падтрымцы навуковай і адукацыйнай дзейнасці, а таксама арганізацыі вольнага часу насельніцтва Магілёўскай вобласці.

Штогод бібліятэку наведваюць звыш 43 тысяч чытачоў. Фонд налічвае больш за 780 тысяч адзінак захоўвання, калекцыя краязнаўчых і мясцовых выданняў – больш за 2 тысячы адзінак захоўвання, фонд рэдкіх і каштоўных выданняў – звыш 5 тысяч друкаваных выданняў. Самае ранняе выданне датуецца 1790 годам. Акрамя традыцыйных друкаваных выданняў, у фондзе маюцца ноты, грампласцінкі, электронныя дакументы (CD, DVD).

Апроч абслугоўвання чытачоў і краязнаўчай дзейнасці, з першых месяцаў працы бібліятэка стала метадычным цэнтрам для бібліятэк Магілёўскай вобласці. Сярод супрацоўнікаў бібліятэкі было нямала годных людзей – удзельнікаў магілёўскага падполля і Вялікай Айчыннай вайны, дэлегатаў ВДНГ у Маскве, дэпутатаў мясцовых Саветаў і шматдзетных маці.

75-гадовая гісторыя найбуйнейшай бібліятэкі вобласці змяшчае шмат цікавых фактаў і прафесійных падзей, годных памяці нашчадкаў.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам