ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі
VII Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

Тыдзень “Свет беларускай кнігі”

Тыдзень “Свет беларускай кнігі”
Іншыя навіны

Тыдзень “Свет беларускай кнігі” з выдавецтвам “Мастацкая літаратура” ладзіцца з 21 па 25 лістапада ў сталічнай кнігарні “Кнігі & кніжачкі”.


На працягу тыдня ў кнігарні (пр. Незалежнасці, д. 14) будзе арганізавана выстаўка-продаж кніг выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

Штодзённа а 14-й гадзіне будуць наладжаны сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі:
21 лістапада – з Аленай Масла, Аксанай Спрынчан, Палiнай Грынчанка;
22 лістапада – з Людмілай Рублеўскай, Віктарам Шнiпам;
23 лістапада – з Навумам Гальпяровiчам, Алесем Марцiновiчам;
24 лістапада – з Пятром Васючэнкам, Анатолем Бутэвiчам;
25 лістапада – з Анатолем Зэкавым, Віктарам Праўдзiным.

Аўтарам можна будзе задаць пытанні. За найбольш цікавыя з іх будуць уручацца прызы.

Падчас правядзення тыдня ў пакупнікоў будзе магчымасць набыць кнігі беларускіх аўтараў з аўтографамі.

У сталічных кнігарнях “Кнігі” і “Маладосць” дзейнічаюць пастаянныя пашыраныя распродажы кніг па нізкіх цэнах. Шырокі выбар мастацкай, дзіцячай, навукова-папулярнай літаратуры, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, энцыклапедычных выданняў.

Крыніца: ААТ “Белкніга”

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам