ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
На выстаўцы “«Маніхвэст» Рэспублікі” можна ўбачыць унікальныя дакументы
Факсіміле першага ў свеце “Буквара” – у фондах Латвійскай нацыянальнай бібліятэкі

У Гродне прэзентавалі факсіміле першага ў свеце буквара на славянскай мове

У Гродне прэзентавалі факсіміле першага ў свеце буквара на славянскай мове
Іншыя навіны

Прэзентацыя адбылася ў Гродзенскай дзяржаўнай бібліятэцы імя Яўхіма Карскага. У свеце захавалася ўсяго дзве арыгінальныя кнігі, на жаль не ў Беларусі. Адно выданне захоўваецца ў Капенгагене, але яно няпоўнае, а вось паўнацэнны экзэмпляр знаходзіцца ў Лонданскай бібліятэцы.

– Гэта паўзакрытая бібліятэка юрыдычнай карпарацыі і трапіць у яе не так проста. Напэўна, я адзіны с сучасных даследчыкаў, хто бачыў навочна арыгінал буквара. Таму доўгі час ён заставаўся малавядомым і не даследаваным нашымі вучонымі. Больш за паўгода я вёў перагаворы з Лонданам, каб мне дазволілі папрацаваць з выданнем. Яны скончыліся паспяхова пры дапамозе Міжнароднай асацыяцыі славістаў. Апошнія два гады Нацыянальная бібліятэка Беларусі пры падтрымцы спонсараў займалася выданнем факсіміле, – расказаў Алесь Суша, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

grodna_buk_1.jpg

grodna_buk_2.jpg

Праект рэалізаваны ў форме дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Дарэчы, першы буквар выдадзены такім жа чынам. Выданне пабачыла свет 24 ліпеня 1618 года. Мова – царкоўнаславянская, месца выдання – друкарня Віленскага праваслаўнага брацтва Святога Духа ў Еўе, зараз гэта літоўскі горад Вевіс.
grodna_buk_3.jpg

grodna_buk_4.jpg

– Нацыянальная бібліятэка мае шырокі досвед у рабоце над факсімільнымі выданнямі, але мы сутыкнуліся з шэрагам праблем. Буквар сам па сабе невялічкая, сціплая кніжка. Узнікла пытанне, як жа паказаць яго значнасць, не змяняючы кнігу. Таму выданне дапоўнена перакладам на сучасную беларускую мову і кнігай з навуковымі даследаваннямі. Дзякуючы моцнай грамадскай падтрымцы праца была праведзена на вельмі высокім узроўні. Перадалі ўсе: ад малюнкаў да царапак на лістах, – падкрэсліў Алесь Суша.

grodna_buk_5.jpg

grodna_buk_6.jpg

grodna_buk_7.jpg

На прэзентацыі публічныя бібліятэкі, навучальныя ўстановы, музеі і рэлігійныя арганізацыі Гродзеншчыны атрымалі ў падарунак экзэмпляры факсімільнага выдання першага буквара, адной з найважнейшых кніг для беларусаў.

Аўтар публікацыі і фота: Вераніка Казлоўская.

Крыніца: Гродзенская праўда


Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам