ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Нескароная Беларусь
Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Выхоўваць подзвігам народным

Выхоўваць подзвігам народным
Іншыя Навіны

Сярод шматлікіх мерапрыемстваў, якія праводяцца бібліятэкамі Дзятлаўскай ЦБС з пачатку года, прасочваецца адна з галоўных тэм – 65-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


У Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы аддзелам бібліятэчнага маркетынгу распрацавана двухгадовая мэтавая бібліятэчная праграма “Выхоўваць подзвігам народным” (2009–2010 гг). Выкананне яе будзе ажыццяўляцца ў рамках “Раённай комплекснай праграмы сацыяльнай падтрымкі сталых людзей, ветэранаў і асоб, пацярпеўшых ад вынікаў войн, на 2006–2010 гады.”

Мэта праграмы: прапаганда літаратуры ваеннай тэматыкі, якая раскрывае мужнасць і адвагу, вернасць воінскаму абавязку, любоў да Айчыны; ушанаванне ўдзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны; укараненне новых форм і метадаў работы, якія прапагандуюць гераічную гісторыю вобласці, раёна, вёскі, подзвігі землякоў.

У кожнай бібліятэцы ЦБС аформлены кніжныя выстаўкі і тэматычныя паліцы: “Наша Перамога”, “Вечны агонь памяці”, “Гады вайны – стагоддзі памяці”, “Непераможная Беларусь”, “Дзятлаўшчына ў гады Вялікай Айчыннай”, “Беларусь партызанская”.

На кніжных выстаўках прадстаўлены фактаграфічны мясцовы матэрыял, успаміны ветэранаў, фотаздымкі, альбомы, спісы ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, планы работы бібліятэк у аспекце знамянальнай даты беларускага народа.

Крыніца: Дзятлаўская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У песні ёсць крылы

22 Май 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “У песні ёсць крылы”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Адама Герасімавіча Русака (1904–1987), праходзіць з 22 мая па 13 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам