ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт кіраўніка адміністрацыі Растоўскай вобласці
Выхоўваць подзвігам народным

Нескароная Беларусь

Нескароная Беларусь
Іншыя навіны

З 25 чэрвеня па 31 жніўня 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы (3-ці паверх кальцавы калідор) працуе выстаўка «Нескароная Беларусь», араганізаваная разам з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь.


Кніжна-дакументальная выстаўка прымеркавана да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Прапанаваная выстаўка – гэта даніна павагі загінуўшым і ветэранам: франтавікам, партызанам, падпольшчыкам, працаўнікам тылу... Кожнаму. Пайменна. Яна павінна яшчэ раз абудзіць нашу гістарычную памяць пра тое, якой цаной дасталася беларускаму народу незалежнасць, дапамагчы кожнаму ўсвядоміць гераізм і самаахвярнасць нашых продкаў.

Масіў навуковых прац, літаратурных, публіцыстычных і мастацкіх твораў пра Вялікую Айчынную вайну велізарны. Аднак тэму вялікага подзвігу народа ў самым маштабным ваенным процістаянні ў чалавечай гісторыі нельга лічыць вычарпанай і завершанай. Кожная новая кніга – гэта яшчэ адна кветка ў жывы вянок памяці і народнай удзячнасці. Ёсць Памяць сэрца, але ёсць і Памяць Зямлі, і ў віхурныя дні выжывае толькі тая Зямля, якая гэтай Памяці не здраджвае і гадуе яе ў сэрцах новых пакаленняў.

У экспазіцыі прадстаўлены выданні з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, створаныя на аснове шматлікіх дакументальных матэрыялаў, дзе з улікам новых звестак паказаны баявыя дзеянні Чырвонай Арміі і партызан; даследаваны прычыны паражэнняў у пачатковы перыяд вайны; прааналізавана дзейнасць акупацыйнага рэжыму, падпольнага і партызанскага руху. Апавядаецца пра важкі ўклад беларускага народа ў разгром нацысцкай Германіі, масавы патрыятызм насельніцтва Беларусі, якое тры доўгія гады ў звышцяжкіх умовах аказвала супраціўленне акупантам.

Асобны раздзел экспазіцыі прысвечаны беларускім пісьменнікам – удзельнікам вайны. У ім прадстаўлены іх тагачасныя фотаздымкі, а таксама творы адпаведнай тэматыкі. Успаміны непасрэдных удзельнікаў найбуйнейшай наступальнай аперацыі «Баграціён», пытанні вывучэння халакосту на тэрыторыі Беларусі таксама адлюстраваны на выстаўцы. Добрымі памочнікамі стануць для наведвальнікаў фотаальбомы, даведнікі, буклеты, прысвечаныя мемарыяльным комплексам – месцам памяці, увасобленай у граніт і бронзу.

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадстаўляе матэрыялы падпольнага і партызанскага друку 1942–1944 гг. Усяго ў калекцыі архіва 177 найменняў газет падпольных абкомаў, райкомаў і партызанскіх фарміраванняў Беларусі. У 1942 годзе, калі барацьба на акупіраванай тэрыторыі пачала імкліва развівацца, друкавалася толькі дзевяць падпольных газет. Пяць з іх прадстаўлены ў экспазіцыі. Таксама прапанаваны справаздачы партызанскіх брыгад і атрадаў аб баявых аперацыях, паўсядзённым жыцці ў тыле ворага. Асаблівую цікавасць выклікаюць малюнкі – яркія ўражанні непасрэдных удзельнікаў тагачасных падзей.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Навіны

Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

8 Май 2024

7 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам