ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Конкурс аматарскіх фатаграфій
Нескароная Беларусь

Візіт кіраўніка адміністрацыі Растоўскай вобласці

Візіт кіраўніка адміністрацыі Растоўскай вобласці
Іншыя навіны

25 чэрвеня ў рамках рабочага візіту ў Рэспубліку Беларусь Нацыянальную бібліятэку наведаў кіраўнік адміністрацыі Растоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі У.Ф. Чуб.


Для яго была арганізавана аглядная экскурсія, у ходзе якой былі прадэманстраваны архітэктурна-будаўнічыя асаблівасці новага будынка бібліятэкі і афармлення яго інтэр’ераў. Ганаровы госць пазнаёміўся з дзейнасцю бібліятэкі па абслугоўванні чытачоў, яе інфармацыйнымі рэсурсамі, тэхнічным абсталяваннем, у прыватнасці, сістэмай дастаўкі дакументаў з вышыннага сховішча.

З агляднай пляцоўкі бібліятэкі спадар Чуб змог палюбавацца відам сталіцы. У музеі кнігі ўвазе госця была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У.Ф. Чуб зрабіў запіс у кнізе ганаровых гасцей, выказаўшы сваё захапленне ўбачаным і адзначыўшы, што радуецца “разам з братнім народам Беларусі, што гісторыя і сучаснасць даступна для ўсіх, хто жыве, у тым ліку і ў Растоўскай вобласці, дзякуючы кіраўніцтву рэспублікі і работнікам бібліятэкі”.

Губернатар пажадаў калектыву бібліятэкі дабрабыту і прафесійных поспехаў, а таксама ўнёс уклад ў папаўненне бібліятэчнага фонду, падарыўшы некалькі новых выданняў.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам