ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Моладзь сёння: праблемы, пошукі, рашэнні
Гродзеншчына ў Інтэрнэце

Выстаўкі Віцебскай абласной бібліятэкі

Выстаўкі Віцебскай абласной бібліятэкі
Іншыя навіны

У Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна арганізаваны цыкл юбілейных кніжных выставак, прысвечаных 65-годдзю Перамогі і 80-годдзю з дня нараджэння У. Караткевіча.


Аддзелам беларускай літаратуры да 80-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча ладзіцца цыкл выставак “Пад чароўным ветразем стагоддзяў”.

Выстаўка “Дабро застаецца назаўжды”, якая адкрылася ў ліпені, прысвечана раману У. Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”.

Дэтэктыўна-прыгодніцкая кніга ў беларускай літаратуры – госць нячасты. Найбольш трывалую цікавасць да гэтага жанру з глыбока жыццёвым і нацыянальным яго напаўненнем праяўляў У. Караткевіч. Ён паглыбляўся ў мінулае нашай радзімы, даследаваў далёкія эпохі, жыццё беларускага народа ў былыя часы, выкарыстоўваючы пры гэтым востры сюжэт, імклівасць дзеяння, умоўнасць і таямнічасць, уласцівыя прыгодніцкаму жанру.

Экспазіцыю цыкла “Хвалюючы летапіс Перамогі” працягвае чарговая выстаўка пад назвай “Пяты, пяты, я рамонак…”, якая адлюстроўвае матэрыялы пра станаўленне і дзейнасць беларускага патрыятычнага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

З першых дзён вайны асноўная частка насельніцтва Беларусі стала на шлях барацьбы супраць акупантаў. На захопленай ворагам тэрыторыі Беларусі стваралася сетка падпольных цэнтраў, арганізацый і груп. Важную ролю ў станаўленні і ўмацаванні падполля адыгралі першыя падпольныя партыйныя камітэты.

Дзейнасць падпольшчыкаў прыносіла ворагу вялікія страты. Масавы характар набылі дыверсіі на чыгуначных магістралях, на прамысловых прадпрыемствах. Падпольшчыкі вялі таксама агітацыйна-прапагандысцкую і шырокую разведвальную дзейнасць у інтарэсах партызан і Чырвонай Арміі.

Крыніца: Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам